Творчы вечар Уладзіміра Церабуна адбыўся ў школе мастацтваў імя М. К. Агінскага.. 21.by

Творчы вечар Уладзіміра Церабуна адбыўся ў школе мастацтваў імя М. К. Агінскага.

29.05.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Год малой радзімы на творчым вечары слыннага скульптара, ганаровага грамадзяніна  Смаргоньскага раёна, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, члена Беларускага саюза мастакоў, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Церабуна гутарка з вядучай, выкладчыцай школы мастацтваў Таццянай Вайнілка пачалася пра мясціны дзяцінства і юнацтва.
IMG_3963.JPG

 Уладзіміра Васільевіча смаргонцы ведаюць як таленавітака мастака і музыканта, фатографа і выканаўцу рамансаў пад уласны акампанемент на гітары. Прысутныя даведаліся яшчэ шмат цікавых фактаў з жыцця творцы, прагледзелі відэафільм яго манументальных твораў, якія ўпрыгожваюць беларускія гарады. Уладзімір Церабун адказаў на шматлікія пытанні, што ўзнікалі ў прысутных падчас сустрэчы.

Напрыканцы музычны падарунак прагучаў у выкананні народнага ансамбля "Кантрасты" пад кіраўніцтвам Святланы Коваль.


IMG_3947.JPG


IMG_3970.JPG


IMG_3986.JPG


IMG_3988.JPG


IMG_3992.JPG

                                                                                                   

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.       




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Год малой радзімы на творчым вечары слыннага скульптара, ганаровага грамадзяніна  Смаргоньскага раёна, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, члена...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика