Праграма мерапрыемстваў ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна насычана цікавымі, змястоўнымі і важнымі для ўмацавання міжнацыянальных, міжкультурных і міжканфесійных стасункаў мерапрыемствамі.
Фестываль нацыянальных культур у аб’ектыве смаргонскага журналіста
02.06.2018
—
Новости Культуры
|
Праграма мерапрыемстваў ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна насычана цікавымі, змястоўнымі і важнымі для ўмацавання міжнацыянальных, міжкультурных і міжканфесійных стасункаў мерапрыемствамі.
Распачаўся фестываль святам ад дзяржаўтаінспекцыі для дзяцей і дарослых на плошчы Тызенгаўза. А затым літаратараў, перакладчыкаў, выдаўцоў запрасілі на семінар “Мастацкі тэкст у арыгінале і перакладзе”, які праводзіўся ў Дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы. У гутарцы за круглым сталом “Дыялог літаратур – дыялог культур” бралі ўдзел галоўныя рэдактары літаратурных часопісаў і выдавецтваў, госці з Польшчы, Літвы, Латвіі, Казахстана, Украіны. Аб літаратурных узаемасувязях пісьменнікаў Гродзеншчыны распавяла старшыня абласной арганізацыю Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч. На цырымоніі ўзнагароджання па выніках рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне міжнацыянальных стасункаў ўстанова рэдакцыі "Светлы шлях" ўзнагароджана трыма дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма мерапрыемстваў ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна насычана цікавымі, змястоўнымі і важнымі для ўмацавання міжнацыянальных,... |
|