АНОНС: Праграма мерапрыемства “Кушлянскі фэст 2018”
11.06.2018
—
Новости Культуры
|
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 16 чэрвеня 2018 года а 13-й гадзіне на музычна-паэтычнае мерапрыемства “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”.
У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны. Бо менавіта яны далі моц Францішку Багушэвічу, а ён умацаваў наша з вамі агульнае імя – “беларусы” і абудзіў сапраўдны голас і годнасць роднай мовы. Сімвалічна, што ў Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры аднаўляе традыцыю правядзення свята песні і паэзіі “Кушлянскі фэст”. Дата правядзення: 16.06.2018. Час: 13.00-17.00 Месца правядзення: філіял “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (а/г Кушляны, Смаргонскі раён, Гродзенская вобл.) Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Смаргонскі райвыканкам Сцэна на тэрыторыі філіяла:
Дзіцячая пляцоўка ля сядзібы Ф.Багушэвіча (14.00-17.00):
Бард-сядзібнік ля каменнай аборы (15.00-16.30):
Экскурсіі па сядзібе Францішка Багушэвіча ад Алеся Жамойціна:
Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус з экскурсійным суправаджэннем вядомага краязнаўцы Антона Астаповіча. Ад’езд ад Вострава слёз а 8-й гадзіне. Кошт паездкі па маршруце Мінск – Жупраны – Кушляны – Мінск:
Месца правядзення: Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, в. Кушляны Кантактныя тэлефоны: (017) 334–57–82, 334-56-21
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 16 чэрвеня 2018 года а 13-й гадзіне на музычна-паэтычнае...
|
|