Чым заняць свае выхадныя? У нас ёсць прапановы. 21.by

Чым заняць свае выхадныя? У нас ёсць прапановы

20.06.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

22 чэрвеня Нясвіж ізноў стане пляцоўкай для правядзення маштабнага мастацкага фэсту “Вечары  Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”.

Ён пачнецца з музычнай праграмы “Беларускі рамантызм”, якая адбудзецца ў касцёле Божага Цела ў 16.00 для ўсіх жадаючых.

Вечарам гэтага дня, у 20.30, ва ўнутраным двары замка Радзівілаў пройдзе вечар класічнага балета, дзе ўвазе гледачоў будзе прадстаўлены аднаакт-ны балет “Санеты”, а таксама  сцэны з балетаў “Лебядзінае возера” і “Карсар”.


Ажно тры музычныя імпрэзы будуць чакаць аматараў класічнай музыкі ў суботу, 23 чэрвеня: канцэрт “Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі” і вечар рамансаў Сяргея Рахманінава, якія будуць пачынацца ў Тэатральнай зале замка адпаведна ў 13.00 і 16.00, а таксама славутая опера “Травіата”. Яна адбудзецца ва ўнутраным двары замка вечарам гэтага дня, у 20.00.

24 чэрвеня пляцоўкай для музычнага фэсту ізноў стане Тэатральная зала замка, дзе ў 13.00 пройдзе канцэрт у выкананні вядучых салістаў оперы і струннага квінтэта “Серэнада” пад назвай “Мілонга з “Серэнадай”.

Завершацца “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” гала-канцэртам зорак Вялікага тэатра Беларусі ў 18.00.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 чэрвеня Нясвіж ізноў стане пляцоўкай для правядзення маштабнага мастацкага фэсту “Вечары  Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. Ён пачнецца з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика