Зазіхацела “Вясёлка над Віцебскам”
20.07.2018
—
Новости Культуры
|
Калі па веснавой зямлі прайшоўся дожджык босы,
Вясёлку ткаць распачалі вясёлыя нябёсы. (Рыгор Барадулін) Не паспелі адгучаць акорды рэспуліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” і рэспубліканскага свята “Александрыя”, як новы фестываль паклікаў наперад. IX Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Вясёлка над Віцебскам” сабраў у дні “Славянскага базару” больш за 1,2 тыс. дзяцей з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы і Кітая. Удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка” Жодзішкаўскага ясляў-сада - сярэдняй школы прадэманстравалі таленты ў вакальна-харавым, фальклорна-этнаграфічным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Ацэньвалі артыстаў заслужаныя дзеячы культуры і мастацтваў, прафесійныя педагогі. Новая “Вясёлка над Віцебскам” узяла пачатак ад плошчы Перамогі, дзе 15 ліпеня ў 16.30 адбылася цэрымонія ўскладання кветак да манумента воінам-вызваліцелям. А затым маляўнічы канцэрт запусціў марафон творчых падзей. У дні фестывалю ўдзельнікаў таксама чакалі займальныя экскурсіі па Віцебску, наведванне горада майстроў. Гала-канцэрт лаўрэатаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбылося 17 ліпеня ў 11.00 у абласной філармоніі. Ксенія Мізула ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі вакальна-харавая творчасць; узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” – дыпломам І ступені ў намінацыі фальклорна-этнаграфічная творчасць, дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі вакальна-харавая творчасць; Вераніка Садоўская – дыпломам лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Самая юная ўдзельніца фестывалю Ангеліна Дудзінская ўзнагароджана дыпломам прадстаўніцтвам Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску. Вялікі дзякуй хочацца выказаць упраўленню адукацыі Смаргонскага райвыканкама, кіраўніцтву філіяла “Жодзішкі”, Залескаму Дому рамёстваў, Жодзішкаўскаму Дому культуры і бацькам навучэнцаў. Дзякуючы вам наш удзел у конкурсе стаў магчымым. А дзецям хочацца пажадаць, каб кожны год лета для іх зіхацела ўсімі колерамі вясёлкі. Кацярына ДУДЗІНСКАЯ, кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі па веснавой зямлі прайшоўся дожджык босы, Вясёлку ткаць распачалі вясёлыя нябёсы. (Рыгор Барадулін) |
|