Фільм здымалі ў Глуску. 21.by

Фільм здымалі ў Глуску

23.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На наступным тыдні па тэлебачанні пакажуць фільм пра Сяргея Грахоўскага, асобныя кадры гэтай кінастужкі здымаліся сяголета ў Глуску. Справа ў тым, што 25 верасня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, паэта, пісьменніка і публіцыста Сяргея Іванавіча Грахоўскага. Глуску, сваёй  малой радзіме, ён прысвяціў нямала цікавых твораў, успамінаў, пісаў пра яго вершы, любіў гэты край і яго людзей і заўсёды, калі толькі мог, вяртаўся, прыязджаў сюды, абавязкова ішоў да ракі, сустракаўся з землякамі. Таму не дзіўна, што дакументальны фільм з цыкла “Запіскі на палях” для тэлеканала “Беларусь 3”, прысвечаны жыццю і творчасці Сяргея Грахоўскага, здымаўся ў тым ліку і ў Глуску. На экраны ён выйдзе якраз у дзень нараджэння паэта, 25 верасня, пачатак — у 12:50. Думаецца, тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, зацікавіць і гэта работа беларускіх кінадакументалістаў.

Т. ЛУГАВАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На наступным тыдні па тэлебачанні пакажуць фільм пра Сяргея Грахоўскага, асобныя кадры гэтай кінастужкі здымаліся сяголета ў Глуску. Справа ў тым, што 25 верасня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика