Вечар лірычнага настрою “Наедине с осенью“ адбыўся ў гарадской бібліятэцы №1. 21.by

Вечар лірычнага настрою “Наедине с осенью“ адбыўся ў гарадской бібліятэцы №1

02.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да дня пажылых людзей  бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запрасілі  членаў  клуба “Ліра” і сваіх пажылых чытачоў  на вечар лірычнага настрою “Наедине с осенью“.

DSCF3694.JPG

Вядучыя  Л.А. Шапель і М.М. Качанава правялі кароткі экскурс у гісторыю свята.

Цёплыя словы віншаванняў змяняліся шматлікімі конкурсамі, вершы ў выкананні саміх удзельнікаў - песнямі іх далёкай маладосці.

Музычныя нумары прагучалі ў выкананні Мікалая Мікалаевіча Мечая.  Прысутныя мелі магчымасць  паўдзельнічаць у конкурсах “Вспомни и напой”, “Спой лучшую частушку”, “Закончи  пословицу”  і інш.   

DSCF3700.JPG

Актыўна ўдзельнічаючы ў конкурсах, праяўляючы кемлівасць, творчыя здольнасці, жыццёвую мудрасць, маладзецкі запал, успомнілі любімыя песні, жадаючыя змаглі патанцаваць.

DSCF3735.JPG

Удзельнікі былі запрошаны ў “Асенняе кафэ”, дзе яны за кубачкам гарбаты пагутарылі пра сваё жыццё, падзяліліся сакрэтамі сваёй маладосці.

У бібліятэцы  знайшлася падстава для добрага слова, добрага жарту і зносін з цікавымі людзьмі. Прысутныя яшчэ раз пераканаліся ў тым, што для таго, каб жыць насычаным жыццём, ні ўзрост, ні праблемы не могуць стаць перашкодай.

DSCF3705.JPG

DSCF3722.JPG

DSCF3738.JPG

DSCF3740.JPG


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да дня пажылых людзей  бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запрасілі  членаў  клуба “Ліра” і сваіх пажылых чытачоў  на вечар лірычнага настрою...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика