Фартэпіянны талент. 21.by

Фартэпіянны талент

19.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20181013_155741
У канцэртнай зале “Атлант” г. Мінска 13 кастрычніка адбыўся ІІ Міжнародны конкурс мастацтваў “Talented Kids”.

Конкурс праводзіўся па напрамках: «Інструментальнае выканальніцтва», «Вакал», «Харэаграфія», «Мастацкае чытанне, аўтарскі верш/проза», «Тэатральнае мастацтва».

У конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі краін СНД, бліжняга і далёкага замежжа ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў.

Радуе, што на конкурсе ў намінацыі “Фартэпіяна” (сола, узроставая катэгорыя 13-15 гадоў) выступіла і ўзнагароджана дыпломам І ступені навучэнка Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Анастасія Тарасевіч (настаўнік Ніна Уладзіміраўна Вайцяхоўская). Ніна Уладзіміраўна атрымала Падзячнае пісьмо за адказную і прафесійную падрыхтоўку ўдзельніка. Пра перамогу будуць напамінаць і атрыманыя падарункі.

Як адзначыла Ніна Вайцяхоўская, перад узнагароджваннем пераможцаў конкурсу адбыўся канцэрт дзеячаў Беларусі, якія ўваходзілі ў склад журы, і пераможцаў прэстыжных конкурсаў студыі Уладзіміра Мулявіна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцэртнай зале “Атлант” г. Мінска 13 кастрычніка адбыўся ІІ Міжнародны конкурс мастацтваў “Talented Kids”. Конкурс праводзіўся па напрамках: «Інструментальнае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика