Ганчарства — справа і хобі Сяргея Рымдзёнка. 21.by

Ганчарства — справа і хобі Сяргея Рымдзёнка

06.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

82Шаркаўшчынскі край багаты не толькі на маляўнічыя мясціны. У нас шмат таленавітых людзей, улюбёных у сваю справу. Сярод іх народныя майстры, якія вывучаюць, адраджаюць і развіваюць рамёствы і промыслы дзядоў і прадзедаў, працягваюць традыцыі нашых продкаў. Адзін з іх — майстар Германавіцкага Дома ганчара Сяргей Рымдзёнак.

Філіял Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра рамёстваў адкрыўся ў Германавічах у 1996 годзе. З наданнем статусу аграгарадка гэтай вёсцы ўстанова была перайменавана ў Дом ганчара. Увесь гэты час тут і працуе Сяргей Рымдзёнак — вядомы майстар у раёне і не толькі, які займаецца ганчарствам, адраджэннем традыцыйнай керамікі.

У вучнях у Сяргея — хлопчыкі і дзяўчынкі з мясцовай сярэдняй школы. Яны пасля заняткаў спяшаюцца ў Дом ганчара. Разам з Сяргеем Леанідавічам лепяць гліняныя цацкі, свістулькі. Цікавіць дзятву ганчарны круг. Толькі вось дзецям парой не хапае сілы, каб круціць яго нагамі і адначасова рукамі ствараць які-небудзь прадмет з гліны.

Больш дваццаці год займаецца Сяргей ганчарствам. За гэты час ён дасканала вывучыў тэхналогію стварэння вырабаў з прыроднага матэрыялу — гліны. Для ўдасканалення майстэрства шаркаўчанін штогод прымае ўдзел у конкурсах, фестывалях па традыцыйных беларускіх рамёствах. Гэта, несумненна, спрыяе павышэнню яго прафесійнага майстэрства. Ён — пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, абласных фестываляў па ганчарстве, якія праходзяць у вялікіх і малых гарадах Беларусі. Дарэчы, з кожнага конкурсу Сяргей вяртаецца пераможцам ці прызёрам. І гэта не застаецца па-за ўвагай як у раённай улады, так і ў кіраўніцтва Віцебскай вобласці.

Па выніках працы за 2015 год Сяргей Рымдзёнак быў занесены на раённую Дошку гонару. У 2016 годзе яму прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Шаркаўшчыны”. І вось зусім нядаўна майстру Германавіцкага Дома ганчара Сяргею Леанідавічу Рымдзёнку ўручаны Дыплом Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі “Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў”. Мы віншуем нашага земляка з чарговай узнагародай і зычым Сяргею далейшых творчых дасягненняў, перамог у конкурсах дзеля адраджэння старадаўняга беларускага народнага рамяства — ганчарства!

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота А. МАРЦІНКЕВІЧА.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика