У Вялікім Сяле адзначылі свята ўраджаю. 21.by

У Вялікім Сяле адзначылі свята ўраджаю

23.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свае песні жыхарам Вялікага Сяла дорыць гурт “Рэзананс” раённага Цэнтра культуры

Свае песні жыхарам Вялікага Сяла дорыць гурт “Рэзананс” раённага Цэнтра культуры

У Велікасельскім сельскім клубе заўсёды ладзяцца мерапрыемствы, на якія з радасцю і задавальненнем прыходзяць мясцовыя жыхары: дзеці, нешматлікая моладзь, людзі сталага ўзросту. Работнікі клуба, бібліятэкі і ўдзельнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці загадзя рыхтуюць праграмы і ладзяць свае выступленні.

Надаўна тут адзначылі свята ўраджаю. У глядзельнай зале сабралася мноства гледачоў. Сцэнарый праграмы цалкам прысвяцілі бульбе. Другім хлебам называюць гэту гародніну беларусы і нездарма. Амаль кожны дзень мы спажываем яе. Вялікае мноства страў гатуюць гаспадыні з бульбы. Як адзначыла вядучая мерапрыемства — бібліятэкар Ірына Якімовіч, існуе больш за 500 рэцэптаў страў з бульбы. Дарэчы, падчас свята ладзілася выстава страў з гэтай гародніны, іншых дароў прыроды, якія сёлета шчодра ўрадзілі на прысядзібных участках вяскоўцаў.

У сваіх песнях самадзейныя артысты ўсхвалялі восень за багаты ўраджай. У госці да жыхароў Вялікага Сяла завіталі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Душэўная ўтульнасць” з вясёлай музыкай, жартоўнымі прыпеўкамі і песнямі. Гучнымі апладысментамі гледачы віталі гурт раённага Цэнтра культуры “Рэзананс” у складзе Уладзіміра і Жанны Пундзісаў і Юліі Качан. Мноства цудоўных песень падарыла прысутнай публіцы і Лізавета Гуляшка.

— Я вельмі ўдзячна работнікам устаноў культуры аграгарадка Вялікае Сяло за падоранае для мясцовых жыхароў свята, — сказала  нам старшыня Германавіцкага сельвыканкама Мая Якімовіч, якая прысутнічала на мерапрыемстве з намеснікам дырэктара ААТ “Агратэхсэрвіс” Ясяй Краснікавай у якасці гледачоў. — Ярка і відовішчна выступілі сёння шаркаўшчынскія артысты, якія, безумоўна, запомніліся нашай публіцы. З нецярпеннем будзем чакаць іх чарговага прыезду ў клубную ўстанову, дзверы якой заўсёды гасцінна адчынены для кожнага.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика