Лепшыя ў рэспубліцы. 21.by

Лепшыя ў рэспубліцы

23.11.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля і Аляксандр Раманавы і Настасся ТарасевічЛістапад выдаўся шчодрым на ўзнагароды для Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці.

Яго навучэнцы атрымалі адразу пяць дыпломаў: тры – абласнога і два – рэспубліканскага ўзроўню. Іх уладальнікамі сталі брат з сястрой – двайняты Аляксандр і Наталля Раманавы, якія вучацца ў 7 класе сярэдняй школы № 1 г..Давыд-Гарадка.

У абласным этапе рэспубліканскіх конкурсаў фотаработ “Зямля пад белымі крыламі” і “Запаветная Беларусь” у Аляксандра Дыплом I cтупені ў намінацыі “Жывыя  традыцыі” і Дыплом III ступені ў намінацыі “Птушкі”, а ў Наталлі – Дыплом III ступені ў намінацыі “Вышыня”. Як лепшыя, гэтыя работы былі накіраваны на рэспубліканскі этап. І што самае прыемнае, іх высока ацаніла прафесійнае журы: работа “Жывыя традыцыі” Аляксандра Раманава была прызнана лепшай у рэспубліцы, я яго сястра заняла трэцяе месца  ў намінацыі “Вышыня”.

Таксама ўладальніцай Дыплома I ступені абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурсу фотаработ “Зямля пад белымі крыламі” ў намінацыі “Манахром” стала навучэнка Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Настасся Тарасевіч.

Для атрымання ўзнагарод гэтая тройца накіравалася ў сталіцу, дзе на базе ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці» адбылася цырымонія ўзнагароджання. Трэба дадаць, што гэтае мерапрыемства праходзіла ў рамках рэспубліканскага тыдня тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня”, які праводзіцца з падт-рымкай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта  – актывізацыя дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі тэхнічнага профілю, а таксама прыцягненне навучэнцаў да заняткаў інавацыйнай, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасцю.

Як прызнаюцца юныя лаўрэаты, ім было вельмі цікава пабываць у сталіцы. Прыемнае хваляванне адчувалі і падчас уручэння дыпломаў, падпісаных асабіста намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раісай Станіславаўнай Сідарэнка. Віншуем нашых землякоў і спадзяёмся, што на старонках газеты яшчэ неаднойчы з’явяцца іх імёны.

Ганна МЕЛЬНІК

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лістапад выдаўся шчодрым на ўзнагароды для Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці. Яго навучэнцы атрымалі адразу пяць дыпломаў: тры – абласнога і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика