В Шумилино нашли альтернативу спиртному
03.12.2018
—
Новости Культуры
|
У суботу, 1 снежня, з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у раёне прайшоў дзень цвярозасці. У гэты дзень адбылося багата спартыўных, інфармацыйных, забаўляльных мерапрыемстваў.
Аматары актыўнага ладу жыцця сабраліся ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры на спартыўнае мерапрыемства “Здаровым быць здорава”. Шчырыя ўсмешкі, цудоўны настрой і пазітыў сталі пропускам да ўдзелу ў спартыўнай праграме. Добра пастараліся і работнікі ФАЦа, якія пераўтварылі фітнэс-залу ў сапраўдны спартыўны гарадок: дартс і адцісканне, скачкі са скакалкай, бегавая дарожка і велатрэнажор. І мужчыны, і жанчыны з задавальненнем бралі ўдзел у прапанаваных спаборніцтвах. Прычым, усё гэта рабілася ў лёгкай атмасферы ўзаемападтрымкі сяброў. Тут галоўным быў не спартыўны вынік, а каб кожны атрымаў зарад бадзёрасці і энергіі. Пасля фітнэс-залы свята “пераехала” ў басейн. Жадаючыя маглі проста паплаваць ці паспаборнічаць у розных конкурсах на вадзе… Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №94 ад 04.12.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Гонка» на велатрэнажорах. Пазітыў, якога многа не бывае У суботу, 1 снежня, з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у раёне прайшоў дзень цвярозасці. У гэты... |
|