Юныя самадзейныя артысты Асіповіччыны — дастойная змена. 21.by

Юныя самадзейныя артысты Асіповіччыны — дастойная змена

18.12.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзіцячы ўзорны ансамбль беларускай песні і музыкі “Лянок” з Пратасевічаў, што працуе на базе Дзіцячай школы мастацтваў Асіповіцкага раёна, днямі адзначыў сваё 20-годдзе. Калектыў — актыўны ўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Юных самадзейных артыстаў можна бачыць на сцэне падчас раённага фестывалю “Веснавыя колеры”, яны пастаянна выязджаюць на такія вядомыя ў краіне творчыя спаборніцтвы, як “Берагіня”, “Мяцеліца” і іншыя, адкуль вяртаюцца з узнагародамі. Колькасць дыпломаў і падзячных лістоў пастаянна павялічваецца, што гаворыць не толькі аб актыўнай творчай дзейнасці, але і пра майстэрства.


Да гэтай знамянальнай даты падрыхтавалі святочную праграму, з якой выступілі на сцэне мясцовай установы культуры.

У глядзельнай зале сабраліся бацькі юных артыстаў, суседзі і знаёмыя, каб яшчэ раз далучыцца да творчасці любімага калектыву, што ўжо колькі гадоў радуе іх народнымі песнямі і танцамі.

— Такую задачу паставілі перад сабой першапачаткова, — расказвае мастацкі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Сузор’е” Наталля Еўдакімовіч, якой належыць ініцыятыва стварэння “Лянка”. — Быць бліжэй да беларускай культуры, пераймаць ад бабуль і дзядуль манеру выканання, каб захаваць надалей усё тое, што стагоддзямі перадавалася з пакалення ў пакаленне і магло б адысці ў нябыт, — гэта і было пакла-дзена ў аснову работы. Жывучы ў вёсцы, дзеці не аднойчы чулі-бачылі, як прыгожа спявалі-танчылі родныя-блізкія. Таму з цікавасцю і задавальненнем наведвалі рэпетыцыі першыя яго ўдзельнікі, перадавалі гэтае захапленне наступным. Праз калектыў прайшлі дзясяткі пратасевіцка-забалацкіх хлопчыкаў і дзяўчынак, атрымалі тут са-праўдны творчы вопыт, які дапамог некаторым вызначыцца з будучай прафесіяй і пры-свяціць сябе сферы культуры, Алена Мішур, Яўгенія Шведава і Ірына Астаповіч. Дзве апошнія ўліліся ў дружную  сям’ю “сузор’еўцаў”, да іх далучыліся калегі па “Лянку” Надзея Савенка, Надзея Русаковіч, Андрэй Фірстаў, Стас Бабіна, Анастасія Байкова. Прыемна, што яны так і за-стаюцца сябрамі, аднадумцамі і захавальнікамі традыцый, закладзеных калісьці ў калектыве.

У 2005 годзе ансамбль атрымаў званне ўзорнага. Два гады таму “Лянок” узначаліла Яўгенія Шведава.

— Адказна быць кіраўніком калектыву, у якім сам не так даўно выхоўваўся, — гаворыць яна. — Але і прыемна, бо добра ведаеш яго знутры, выдатна знаёмы з рэпертуарам. Стараюся падтрымліваць напрацаванае гадамі і развіваць далей. Удзельнікі — творчыя, яркія, незвычайныя: Ігар Палякоў, Дар’я Бараноўская, Сафія Лазарава, Крысціна Радзюк, Аляксандра Дрозд, Улляна Бабіна, Ксенія Свірыда, Марыя Чэчат, Альбіна Трухан, Аляксандра Шавялёнак, Наталля Скварцова, Кацярына Палякова і іншыя. У кожнага — вялікі патэнцыял, любоў да народных спеваў. На рэпетыцыях не толькі спяваем-танчым, але і гутарым пра жыццё-быццё, абмяркоўваем цікавыя навіны, знаёмімся з рэпертуарам іншых дзіцячых калектываў. Усё гэта разам і выклікае ў дзяцей патрэбу сустракацца зноў і зноў. У век інфармацыйных тэхналогій цудоўна, што дзятва хоць на нейкі час пазбаўляецца ад гаджэтаў і далучаецца да песенна-танцавальнай творчасці продкаў. У ансамбля шмат цікавых планаў. Зараз маем тры адроджаных абрады: “Шчадроўкі”, “Гуканне вясны”, “Купалле”. Пастараемся дадаць у скарбонку яшчэ пару-тройку — з танцамі, карагодамі.

У той дзень віноўнікі ўрачыстасці атрымалі многа віншаванняў і падарункаў, а дырэктар школы мастацтваў раёна Ірына Барташ уручыла кожнаму ўдзельніку калектыву Падзячнае пісьмо.

Ніна ГЛІНСКАЯ.

Фота Ніны ЦАРЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзіцячы ўзорны ансамбль беларускай песні і музыкі “Лянок” з Пратасевічаў, што працуе на базе Дзіцячай школы мастацтваў Асіповіцкага раёна, днямі адзначыў сваё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика