«Больш старажытных рэліквіяў не сустракаў». У мядзельскім касцёле знайшлі мошчы святой II стагоддзя
02.01.2019 18:16
—
Новости Культуры
|
У сцяне касцёла Маці Божай Шкаплернай, што ў Мядзеле, знайшлі рэліквіі, замураваныя ў 1940 годзе, перад прыходам бальшавікоў. Знаходкі вельмі каштоўныя для Беларусі, Пра схованку даведаліся з нататкі аднаго з братоў касцёла, знойдзенай у архіве Ордэна кармэлітаў у Кракаве разам з фота старога Мядзеля. Апісаньня было дастаткова, каб зразумець, дзе схаваныя рэліквіі - пры нагодзе, калі мянялі электраправодку, іх знайшлі. Сярод знаходак — парафіяльныя кнігі хрышчэньняў, шлюбаў, памерлых і ахвярадаўцаў, некаторыя яшчэ з XIX стагоддзя, а таксама мошчы святой Тэрэзы, святой Цэцыліі і папы Грыгорыя Вялікага. Самыя старыя — святой Цэцыліі, якая жыла ў Рыме ў II стагоддзі. «Я думаю, гэта сапраўды надзвычайная знаходка, — кажа айцец Юры. — Рэліквіі II стагоддзя — гэта рэдкасць і для Беларусі, і ўвогуле. Раней у Мядзеле былі рэліквіі святога Юстына, таксама II стагоддзя, але перад Першай усясветнай вайной унучка фундатара перанесла іх у Мосарскі касцёл. Мошчы святой Цэцыліі, якія знайшлі ў нас, таксама II стагоддзя — а больш старажытных рэліквій я не сустракаў у Беларусі». Рэліквіі застануцца ў касцёле і будуць выстаўленыя для вернікаў. Але калі менавіта гэта будзе, пакуль невядома: у касцёле яшчэ працуюць над упарадкаваньнем знаходак, набываюць адмысловыя рэлікварыі. З тэрыторыі Беларусі вывозілі за мяжу шмат рэліквіяў, каб уратаваць іх ад бальшавікоў, кажа айцец Юры, але шмат было проста знішчана. Аўтар нататкі пра схованку пісаў, што ведае: ідуць савецкія ўлады, «якія не глядзяць ні на што». «І касцёл сапраўды потым быў зачынены, выкарыстоўваўся як склад хімічных угнаенняў, сельскагаспадарчай тэхнікі, стаяў бяз вокнаў і дзвярэй, — расказвае айцец Юры. — Усё было раскладзена-раскідана, святары выехалі ў Польшчу. Адзін святар, які застаўся, схаваў гэтыя рэчы, пасьля таксама выехаў у Польшчу». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сцяне касцёла Маці Божай Шкаплернай, што ў Мядзеле, знайшлі рэліквіі, замураваныя ў 1940 годзе, перад прыходам бальшавікоў. Знаходкі вельмі каштоўныя для Беларусі. |
|