100-годдзе з дня ўтварэння БССР адзначылі ў Смаргоні святочным канцэртам
12.01.2019
—
Новости Культуры
|
11 студзеня ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, якое наша краіна адзначыла 1 студзеня.
Як адзначыў намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко, які ад імя мясцовай улады павіншаваў прысутных са святам, сярод дзяржаў свету ёсць такія, якія могуць ганарыцца не адной сотняй гадоў з моманту свайго заснавання. Генадзь БЫЧКО У сваю чаргу, за векавым юбілеем БССР стаіці не адно пакаленне нашых землякоў, якія плёнам сваёй працы ўнеслі багаты ўклад у станаўленне і развіццё гэтай дзяржавы. Гэтае свята для нас актуальнае яшчэ і тым, што на гэтым гістарычным этапе мы можам зрабіць пэўныя вынікі сваёй працы, зазначыў Генадзь Бычко. У мінулым годзе Гродзенскі аблвыканкам выступіў ініцыятарам стварэння персаніфіцыраванага альбома “Гродзеншчына ў тварах”, у які занесены звесткі пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Гродзенскай вобласці. Сярод іх – шэсць нашых землякоў: Таццяна Голубева, Ірына Клевец, Уладзімір Счасны, Уладзімір Церабун, Віктар Роўда і Браніслаў Стурліс. Ва ўраысты вечар гэтыя альбомы старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч ўручыў ім або іх родным. Каля фотавыставы, прысвечанай 100-годдзю БССР Прысутнічаў на святочным мерапрыемстве былы старшыня выканкама Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Раман Уночко. Раман УНУЧКО У далейшым Раман Іосіфавіч займаў адказныя пасады – з’яўляўся памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці, намеснікам прэм’ер міністра Рэспублікі Беларусь. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ 2-га склікання. З’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці. Сяргей ЮРЭВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 студзеня ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, якое наша краіна адзначыла 1 студзеня. |
|