Майстар-клас ад душэўнага мастака
13.01.2019
—
Новости Культуры
|
Педагогі нашага дзіцячага садка № 3 імкнуцца арганізаваць для сваіх выхаванцаў разнастайную дзейнасць, каб іх развіццё было ўсебаковым. Не стала выключэннем і творчая сустрэча з Уладзімірам Кісялевічам — мастаком, майстрам разьбы па дрэве і проста цікавым чалавекам. Выхавальнік Валянціна Шпілеўская расказала малым пра мастакоў Глушчыны, паказала іх карціны, а пасля з выхаванцамі пагутарыў Уладзімір Кісялевіч. Ён хутка знайшоў мову з маладым пакаленнем: расказаў пра сваё жыццё, вучобу, паказаў свае карціны, а потым прапанаваў дзецям ператварыцца ў самых сапраўдных мастакоў і заняць свае месцы каля самых сапраўдных мальбертаў. Гэта быў незвычайны, нават магічны момант: адбывалася чараўніцтва нараджэння кветкі васілька — сімвала нашага краю. Мастак падрабязна растлумачыў дзецям, як маляваць, а затым некалькімі рухамі алоўка стварыў кветку на белым аркушы паперы. Канешне, дзецям вельмі захацелася стаць уладарамі пэндзлікаў і фарбаў, і яны з вялікім жаданнем пачалі маляваць. Усё праходзіла жыва, займальна і пад пільным вокам майстра, ніхто з выхаванцаў не застаўся па-за яго ўвагай. Час сустрэчы скончыўся так хутка, што і расставацца зусім не хацелася. Напрыканцы дзеці зачыталі вершы, падзякавалі мастаку і на памяць уручылі яму сурвэтку з васільком. Педагогам было прыемна і радасна ад таго, што іх выхаванцы вельмі ўспрымальныя да творчасці, да прыгажосці. Юлія ЧУБАН, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Педагогі нашага дзіцячага садка № 3 імкнуцца арганізаваць для сваіх выхаванцаў разнастайную дзейнасць, каб іх развіццё было ўсебаковым. Не стала выключэннем і...
|
|