Шумілінскія музыкі зноў едуць у Зальцбург
25.02.2019
—
Новости Культуры
|
Шумілінскія музыкі зноў едуць у Зальцбург
V Міжнародны відэаконкурс “Свет музыкі”, які праводзіцца садружнасцю “Расія, Германія, Аўстрыя”, назваў сваіх пераможцаў. І мы спяшым расказаць, што сярод іх самыя ганаровыя месцы – у шумілінскіх музыкаў.
У намінацыі “саліст-інструменталіст” (цымбалы) лаўрэатам 1 ступені названа Стэла Шылава, лаўрэатам 2 ступені – Дзіяна Пушнякова (абедзвюх дзяўчынак рыхтавалі настаўнік А. І. Скорынава і канцэртмайстар Т. В. Гутарава).
У намінацыі “саліст-інструменталіст” (фартэпіяна) лаўрэатам 1 ступені аб’яўлена Марыя Скорынава (настаўнік Т. В. Гутарава).
У намінацыі “саліст-інструменталіст” (дарослыя цымбалы) настаўнік Шумілінскай ДШМ Вольга Віктараўна Скорынава стала лаўрэатам 1 ступені. Выпускнік школы студэнт 3 курса Наваполацкага музычнага каледжа Васіль Скорынаў атрымаў званне лаўрэата 3 ступені.
У намінацыі “ансамбль” прыняў удзел і калектыў “Чароўныя музыкі” пад кіраўніцтвам А. І. Скорынавай. Ён стаў лаўрэатам 1 ступені.
Такі вось багаты россып узнагарод заслужана атрымалі нашы музыканты. Але гэта яшчэ не ўсё. У ліпені ў аўстрыйскім Зальцбургу пройдзе заключны этап конкурсу. І трое нашых інструменталістаў: Марыя Скорынава, Стэла Шылава і А. І. Скорынава атрымалі запрашэнне. Разам з запрашэннем Марыя Скорынава атрымала і сертыфікат на 500 еўра, які дае права на бясплатнае пражыванне і харчаванне падчас конкурсу.
Да слова, такі ж сертыфікат тры гады таму атрымала Вольга Скорынава, якая тады прымала ўдзел у заключным этапе конкурсу.
Настаўнікам Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Т. В. Гутаравай, А. І. Скорынавай і В. В. Скорынавай арганізатарамі конкурсу ўручаны падзячныя лісты.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №17 ад 26.02.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шумілінскія музыкі зноў едуць у Зальцбург V Міжнародны відэаконкурс “Свет музыкі”, які праводзіцца садружнасцю “Расія, Германія, Аўстрыя”, назваў сваіх... |
|