Справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму
17.04.2019
—
Новости Культуры
|
Работа раённай прафасаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму была прызнана здавальняючай. Наступным пытаннем павесткі канферэнцыі стала выбранне старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў устаноў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Была прапанавана кандыдатура інспектара па кадрах раённага Цэнтра культуры Святланы Райчонак. Шляхам адкрытага галасавання прапанаваная кандыдатура была падтрымана і Святлана Райчонак стала лідарам раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў устаноў культуры, інфармацыі, спорту і турызму на перыяд з 2019 па 2024 гады. Плёну ў працы на пасадзе прафсаюзнага лідара Святлане пажадалі Людміла Стома, Ігар Малюгін і Алена Сабірава. У завяршэнні канферэнцыі старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава выказала словы падзякі Аксане Сініцы за плённую працу на карысць інтарэсаў работнікаў, па абароне іх правоў, маральнай і матэрыяльнай падтрымцы членаў прафсаюзнай арганізацыі. У якасці падарунку былы прафсаюзны лідар атрымала памятны сувенір. Сяргей РАЙЧОНАК. |
|