“Ван Гог” родам са Смаргоні
23.04.2019
—
Новости Культуры
|
Ісаак Іткінд – Ван Гог у скульптуры. І гэта не перабольшванне, а пэўны гонар. Асабліва для нас, смаргонцаў, бо гэтага майстра нарадзіла смаргонская зямля. Тут ён правёў дзіцячыя і юнацкія гады.
У мінулую пятніцу, 19 красавіка, у гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася фотавыстава “Вядомы невядомы скульптар Ісаак Іткінд” (да 50-годдзя памяці скульптара, які памёр у 1969 годзе). У смаргонскім музеі няма ніводнай работы скульптара, яны захоўваюцца ў музеях Расіі і Казахстана. Па просьбе смаргонскіх супрацоўнікаў, з Санкт-Пецярбурга і Алма-Аты ў Смаргонь даслалі лічбавыя файлы, дзе адлюстраваны работы скульптара. Цяпер на выставе прадстаўлена 29 фотаздымкаў, якія можна доўга разглядаць. І адкрываць для сябе таленавітага земляка. Пра Іткінда зроблены і невялікі фільм, які таксама прапанавалі паглядзець наведвальнікам выставы. На экспазіцыі прываблівае ўвагу работа яшчэ аднаго нашага земляка, скульптара Уладзіміра Церабуна, які зрабіў і прадставіў на выставе партрэт скульптара Ісаака Іткінда ў рэльефе. Уладзімір Васільевіч вельмі шмат працаваў і над арганізацыяй самой выставы. “Прызнацца, я толькі нядаўна пазнаёміўся з творчасцю Ісаака Іткінда, - удакладняе Уладзімір Церабун. - Перабіраючы фота, мяне вельмі крануў, уразіў здымак, дзе Іткінд у майстэрні. У ім ачуваецца цяжар працы тых няпростых часоў, вялікая працавітасць майстра і адданасць сваёй справе. Таму пацвярджэнне - вялікая спадчына, якую пакінуў Ісаак Іткінд нашчадкам. Вельмі шмат псіхалагічнага стану ў яго работах... Што немалаважна. Да таго ж скульптар працаваў з дрэвам. Адзін няправільны рух – і ўсё. Нічога ж не даклеіш. Справу трэба рабіць беспамылкова, а гэта майстэрства, якое набываецца дзесяцігоддзямі працы і перажытага жыцця. Мая работа і дапамога ў арганізацыі выставы – своеасаблівая падзяка Іткінду за яго такі складаны жыццёвы шлях, за мукі творчасці і за спадчыну, якую ён пакінуў”. У адкрыцці выставы ўдзельнічалі начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва і былы старшыня Смаргонскага райвыканкама Анатоль Янец. У сваім выступленні яны таксама зрабілі акцэнт на важнасць асобы Ісаака Іткінда. Дарэчы, Анатоль Янец прапанаваў перавесці рэльефны партрэт ў бронзу , дадаць тэкст і ўсталяваць на адным з гістарычных будынкаў горада (як мемарыяльную дошку). Жыхары павінны ведаць знакамітых землякоў і ганарыцца імі. Галіна АНТОНАВА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ісаак Іткінд – Ван Гог у скульптуры. І гэта не перабольшванне, а пэўны гонар. Асабліва для нас, смаргонцаў, бо гэтага майстра нарадзіла смаргонская зямля. Тут ён... |
|