Як прайшла “Ноч” у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі?
18.05.2019
—
Новости Культуры
|
Хто аказаўся вечаровай пятніцай (17 мая) у гісторыка-краязнаўчым музеі, атрымаў сапраўдную “перазагрузку”. Скінуць цяжар працоўнага тыдня (а, можа, і працоўнага года), атрымаць пазітыўныя эмоцыі ды яшчэ з карысцю правесці свой вольны час дапамаглі наведвальнікам супрацоўнікі гісторыка-краязнаўчага музея.
Спачатку правялі тэатралізаваную экскурсію па “старой Смаргоні”. Можна было нават сфатаграфавацца з мядзведзем – выхаванцам смаргонскайй акадэміі. Наведвальнікі музея паўдзельнічалі ў гульнях, у майстар-класе па традыцыйнай выцінанцы, які правяла Марына Пахомава са школы мастацтваў. Скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Церабун расказаў і паказаў, як “нараджаюцца” работы з гліны. Дадатковую порцыю пазітыўных эмоцый падарыў узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок”. Напрыканцы імпрэзы галоўны захавальнік фондаў Павел Картавік пазнаёміў з археалагічнымі знаходкамі ”Інстытута гісторыі НАН Беларусі”. Сярод знаходак – фрагмент керамікі ХІ-ХІІ стагоддзяў, будаўнічы кастыль, цвікі, кельма ХІV, фрагменты старажытных жаночых упрыгожванняў і іншыя рэчы. Галіна АНТОНАВА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто аказаўся вечаровай пятніцай (17 мая) у гісторыка-краязнаўчым музеі, атрымаў сапраўдную “перазагрузку”. Скінуць цяжар працоўнага тыдня (а, можа, і...
|
|