“Сонечная цеплыня дрэва” сагрэе несвіжан і гасцей горада. 21.by

“Сонечная цеплыня дрэва” сагрэе несвіжан і гасцей горада

07.06.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжы праходзіць абласны пленэр па вырабе драўляных скульптур.

Апрацоўка драўніны — адно з самых старажытных рамёстваў. Беларускія разьбяры здаўна славіліся далёка за межамі краіны. Сёння мастацтва драўлянай манументальнай скульптуры атрымала новае развіццё. Гэтаму садзейнічае абласны пленэр па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва», які праводзіцца штогод з 2002 года і вандруе па Мінскай вобласці. За 16 гадоў правядзення пленэр адбыўся ў Смалявіцкім, Крупскім, Валожынскім, Старадарожскім, Вілейскім, Барысаўскім, Маладзечанскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Мінскім, Мядзельскім, Клецкім і Любанскім раёнах.

Сёлета абласны пленэр па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва» прымае наш раён. У Нясвіж прыехалі 12 майстроў з Мінска, Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Кожны з іх на працягу васьмі дзён вырабляе сваю драўляную скульптуру, выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны. Тэматыка сёлетняга пленэру — “Легенды і міфы Нясвіжскага краю”.




Арганізатарамі свята-конкурсу выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, аддзел  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама.

Закрыццё пленэру і ўзнагароджванне ўдзельнікаў адбудзецца ў сераду, 12 чэрвеня, на набярэжнай Бернардзінскай сажалкі.

Пасля заканчэння пленэра творы рэзчыкаў упрыгожаць тэрыторыю нашага горада.

 “НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нясвіжы праходзіць абласны пленэр па вырабе драўляных скульптур. Апрацоўка драўніны — адно з самых старажытных рамёстваў. Беларускія разьбяры здаўна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика