| “Браслаўскія зарніцы” сталі ярчэй з Шумілінам
					11.06.2019
					 —
					Новости Культуры
					
          	| 
					  
				 “Браслаўскія зарніцы” сталі ярчэй з Шумілінам Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, якое ладзілася на пачатку чэрвеня ў Браславе, дабавіла ў раённую скарбонку культурных здабыткаў новыя перамогі. Шумілінскія работнікі культуры палічылі, што ім ёсць што паказаць шаноўнай публіцы, асабліва на конкурсе харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея”. І не памыліліся. Адразу два калектывы выйшлі ў пераможцы: народны хор народнай песні “Світанак” і ўзорны хор Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў. “Світанак”, якім кіруе Ларыса Дземідовіч, выканаў складаную кампазіцыю “а капэла” “Балада пра салдата”, а таксама беларускую песню “Сваячок” пад акампанемент двух баянаў. І атрымаў высокае 3-е месца ў намінацыі “народныя спевы”. Кажам, высокае, бо ў конкурсе ўдзельнічаў 21 дарослы харавы калектыў з усёй вобласці. 
 Дыпломы за подпісам міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара, старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева і старшыні Браслаўскага райвыканкама Аляксандра Баданіна, падарункі, апладысменты і захапленне з прымессю зайздрасці з боку іншых харыстаў, якім не хапіла месца на п’едеэстале, – гэта ў Браславе. А ў Шуміліне таленавітых землякоў сустракалі з радасцю, гордасцю і пажаданнямі новых яркіх перамог. Аліна ПЯТРОВА. Фота з архіваў лаўрэатаў конкурсу. Надрукавана ў №45 ад 11.06.2019 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так   “Браслаўскія зарніцы” сталі ярчэй з Шумілінам   Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, якое ладзілася на пачатку чэрвеня ў Браславе,... | 
		
		
		 |