Яркая палітра вобразаў Наталлі Карман. 21.by

Яркая палітра вобразаў Наталлі Карман

26.06.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4810 (Копировать)Гэтым летам Шаркаўшчынскі раённы цэнтр рамёстваў падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў новы падарунак – персанальную выставу работ маладой шаркаўшчынскай мастачкі Наталлі Карман, якую сама аўтар назвала “Гульня слоў”.

Наш невялікі гарадок, безумоўна, ганарыцца сваімі самабытнымі майстрамі,  кожны з якіх па свойму глядзіць на свет і дзякуючы сваёй творчасці дзеліцца асабістым   успрыманнем свету з гледачамі. Пры гэтым кожны год у культурным асяроддзі Шаркаўшчыны ўзнікаюць і займаюць сваё  месца новыя імёны. Наталля Карман – адна з іх.

Прыгожая,  абаяльная і творчая Наталля  нарадзілася і вырасла ў Шаркаўшчыне. Вучылася ў Віктара Фёдаравіча Крука на мастацкім аддзяленні Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Потым паступіла і папяхова закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. Некаторы час працавала выкладчыкам ў Мінскім каледжы мастацтваў,  затым мастаком у фірме ”Магія вітража” у Мінску. У 2016 годзе вярнулася ў Шаркаўшчыну і пачала працаваць ў калектыве майстроў Шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў. Зараз маладая маці знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. І працягвае стараць новыя  работы і займацца творчасцю.

Як адзначае сама аўтар,  яе прываблівае ўсё новае і цікавае.  Працуе Наталля ў розных накірунках мастацтва,  пры гэтым перавагу аддае менавіта жывапісу.  Яркая палітра і рамантычны настрой адрозніваюць яе работы.  Наталля вельмі любіць жывёл і менавіта іх часта адлюстроўвае на сваіх карцінах. А сюжэты бярэ з рэальнага жыцця.

“Гульня слоў” – першая персанальная выстава работ  маладога аўтара, яе першы выхад да гледача . Калектыўных было ўжо некалькі, у тым ліку і з іншымі маладымі аўтарамі.

У дзень прэзентацыі сваіх работ  шчырыя словы віншаванняў  маладая мастачка   пачула ад сваіх  выкладчыкаў з Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў Віктара Фёдаравіча Крука і Марыны Пятроўны Ліпскай, галоўнага  спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іны Мар’янаўны Шынкевіч, намесніка дырэктара  цэнтра культуры па народнай творчасці  Вікторыі Казіміраўны Дубоўскай,  а таксама калег і родных, якія высока ацанілі работы таленавітага аўтара і пажадалі ёй шчасця, поспехаў і новых творчых перамог.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_4768 (Копировать) IMG_4786 (Копировать) IMG_4798 (Копировать)IMG_4813 (Копировать)IMG_4815 (Копировать)IMG_4816 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика