XXVI дзень беларускага пісьменства: Слонім вітае гасцей
29.08.2019
—
Новости Культуры
|
У гэтым годзе сталіцай беларускага пісьменства стаў Слонім – тут 1 верасня пройдзе вялікае свята роднага слова.
Да XXVI дня беларускага пісьменства Слонім падрыхтаваў мноства розных культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў.
На плошчы Леніна адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка Льву Сапегу – Слонімскаму старасце і канцлеру ВКЛ.
Сёлета Дзень пісьменства супаў з Днём ведаў, таму падчас святкаванняў пройдзе гарадская лінейка для першакласнікаў. У гарадскім парку вучняў павіншуюць ганаровыя госці і ўручаць ім кнігу “Мая Радзіма – Беларусь”.
У горадзе разгорнуцца тры тэматычныя пляцоўкі, дзе раёны Гродзенскай вобласці прадставяць сваю культуру.
Упершыню ў рамках Дня пісьменства адбудзецца абласны конкурс ансамбляў беларускай музыкі і песні, а таксама ансамбляў народнай песні.
Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае беларускае свята. Адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава.
Па матэрыялах СМІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слонім вітае гасцей У гэтым годзе сталіцай беларускага пісьменства стаў Слонім – тут 1 верасня пройдзе вялікае свята роднага слова. Да XXVI дня беларускага... |
|