Першамай, застоллі і вёска. Тры пасляваенныя дзесяцігоддзі вачыма фатографа-агранома. 21.by

Першамай, застоллі і вёска. Тры пасляваенныя дзесяцігоддзі вачыма фатографа-агранома

12.09.2019 13:25 — Новости Культуры | Tut.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Tut.by

Пасля публікацыі матэрыяла пра глухога фатографа Мікалая Пракаповіча, да фатографа, калекцыянера старых негатываў Сяргея Лескеця звярнулася Сняжана Яніцкая з прапановай забраць архіў на негатывах яе бацькі. Здымкі пачатку 50-х з ваколіцаў Шклова і Горак.

Фота прадстаўлены Сяргеем Лескецем

Іван Долгін працаваў у калгасе і фатаграфаваў усё тое, што яго цікавіла: студэнцкія гады, сям"ю і сяброў, жыццё суседніх вёсак, вяселлі і пахаванні, маёўки і кастрычніцкія камуністычныя святы. Здымкаў з усходу Беларусі ўвогулле трапляецца вельмі мала, і прычынаў таму было шмат. Калектывізацыя і разкулачванне, вайна, беднасць насельніцтва. А тут невялічкі архіў аднаго фатографа.

Сяргей Лескець распавядае: пасля таго як прагледзеў негатывы, яго здзіўленню не было межаў. У руках калекцыянера апынулася сапраўдная знаходка з цікавымі фотаздымкамі пасляваеннага жыцця.

Іван Долгін

Іван Долгін

Іван Міхайлавіч Долгін нарадзіўся ў Шклоўскім раёне 2 лютага 1929 года на маленечкім хутары Дубінец сярод лесу. Да пачатку вайны хутар быў зліквідаваны як «неперспектыўны». Гэта была звычайная практыка савецкіх уладаў у мэтах калектывізацыі вяскоўцаў. Вёскі ўзбуйнялі хутарамі, а апошнія зліквідоўвалі. Сям"я пераехала жыць у Вялікае Зарэчча (па стану на сённяшні дзень гэта частка горада Шклоў). Месца тут цікавае і прыгожае: узбярэжжа Дняпра і зусім не далёка да горада.

Тут і праходзілі ўсе гарадскія святкаванні, таму нашаму фатографу не складана было быць у віры тагачасных падзей.

Шчыра, для мяне загадка, як Іван Міхайлавіч купіў фотаапарат. У трохгадовым узросце ён страціў бацьку, маці гадавала чатырох дзяцей адна. Гэта былі цяжкія перадваенныя гады, вайна і галодны пасляваенны час. А тут такая нятанная «цацка».

Скончыў школу № 3 горада Шклова і з 14 гадоў працаваў у калгасе. Затым тры гады ў войску і студэнцкія гады ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі на спецыяльнасці аграном-эканаміст. Вось адсюль і пачынаецца адлік кадраў на стужках Івана. Партрэты сяброў і студэнтак-прыгажуняў, выкладчыкаў і сціплы быт студэнцкіх інтэрнатаў. Тут, гуляючы па вулачках і ў парку ён робіць адзін з сваіх запамінальных здымкаў - хлопчыкі над горадам. Наўрад ці ён тады бачыў Шагала і ведаў яго карціны, але падабенства відавочнае.

Але куды цікавейшыя фотаздымкі часоў яго працы ў калгасе. Падкупляюць сваей шчырасцю і праўдзівасцю, натуральнымі паводзінамі людзей. Відаць, аўтар вялікай увагі свайму рамяству не надаваў, і гэта дазваляла яму адчуваць сябе больш вольным у працы з людзьмі.

Пасля калгаса Іван Міхайлавіч працаваў эканамістам у выканкаме і лектарам у грамадскім аб"яднанні «Веды». Усё сваё жыццё, 85 гадоў, ён пражыў у вёсцы Зарэчча, дзе і быў пахаваны ў 2014 годзе.

Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія. 1950-я гады

Хлопчыкі над горадам. Падабенства з творамі Марка Шагала відавочнае.Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

У студэнтаў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі самы тыповы для 1950-х гадоў побыт: вучоба, жыццё ў інтэрнаце, падрыхтоўка да заняткаў, вандроўкі па наваколлях. Лыжы і сняжкі ўзімку, паходы на рэчку летам. А таксама традыцыйныя для тых часоў урачыстыя мітынгі з партрэтамі камуністычных правадыроў.

Праца ў калгасе

Па словах дачкі, Сняжаны Яніцкай, пасля навучання ў акадэміі Іван Долгін накіраваўся працаваць ў адзін з калгасаў Шклоўшчыны, дзе працягваў займацца сваім хобі — фатаграфаваць людзей, іх працу, побыт і наваколлі.

Вялікае Зарэчча

Днепр з боку вёскі Вялікае Зарэчча. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

У вёску Вялікае Зарэчча сям"я Івана Долгіна пераехала з хутара Дубінец, дзе нарадзіўся аўтар фотаздымкаў. Па факце зараз вёска — частка Шклова. Яна месцілася на высокім маляўнічым беразе Дняпра. Тут Іван Долгін меў магчымасць фатаграфаваць суседзяў, святы і традыцыі сялян.

Суседкі сям'і Долгіных ў вёсцы Вялікае Зарэчча. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Суседкі сям'і Долгіных ў вёсцы Вялікае Зарэчча. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Гулянне 1 мая ў шклоўскім гарадскім парку. Прыблізна 1964 год. На плошчы бачны стары маёнтак, які згарэў у 2000 гг, а таксама помнік Леніну. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Дзеці на Першамаі-1964 у гарадскім парку Шклова. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Пасха, або Радуніца на Зарэчанскіх могілках. Пачатак 1960-х гадоў. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Жыхары Зарэчча слухаюць патэфон ля свайго дома. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Жыхарка Зарэчча Клава Грахольская з дзіцём. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Жыхарка Зарэчча Клава Грахольская з дзіцём. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Дзеці купаюцца ў Дняпры. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Застоллі на дняпроўскім ўзбярэжжы былі традыцыйнымі ў зарэччан. Па словах Сняжаны Яніцкай, у мясцовых жыхароў такія імправізаваныя святы называліся «хадзіць у бераг». Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Бабуля Сняжаны Яніцкай Ульяна на ганку старой хаты. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Бабуля Сняжаны Яніцкай Ульяна на ганку старой хаты. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем
       
Іван Долгін у сваёй хаце. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Іван Долгін у сваёй хаце. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Сын суседзяў на ровары побач з домам Долгіных. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Невядомыя мінакі, якіх Іван Долгін сфотаграфаваў ў моднай вопратцы і з рэдкім тады партатыўным магнітафонам. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем.

Маленькая Сняжана Яніцкая ў бацькоўскім доме. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Наведванне Хатыні. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Валера і Света Долгіны, дзеці стрыечнага брата Івана Долгіна ў гарадскім парку Шклова. 1970-я гады. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Валера і Света Долгіны, дзеці стрыечнага брата Івана Долгіна ў гарадскім парку Шклова. 1970-я гады. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Жыхары вёскі Зарэчча. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Жыхары вёскі Зарэчча. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Тэлевізар у вясковай хаце лічыўся прыкметай дабрабыту гаспадароў. Мяркуючы па ўсім, на экране мы бачым камедыю «Залатое цяля» па аднайменным творы Ільфа і Пятрова. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Дачка фатографа Івана Долгіна Сняжана Яніцкая. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Сняжана Яніцкая з маці Нінай Іванаўнай, педагогам, ветэранам працы. Ніна Іванаўна пачала працавауь настаўнікам у 1959 годзе і аддала прафесіі 40 год. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Пахаванне ў Зарэччы. Прыблізна 1974 год. Фота: Іван Долгін / прадастаўлена Сяргеем Лескецем

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іван Долгін працаваў у калгасе і фатаграфаваў усё тое, што яго цікавіла: студэнцкія гады, сям"ю і сяброў, жыццё суседніх вёсак, вяселлі і пахаванні, маёўки і...
 
РЕКЛАМА

Свежие газеты

25.02.2020
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Полесская правда
Пинский Вестник
Днепровская правда (Дуюровно)
Лепельский край
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Кировец
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
26.02.2020
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Полесская правда
Пинский Вестник
Днепровская правда (Дуюровно)
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Кировец
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика