Сёння дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага
24.09.2019
—
Новости Культуры
|
Сёння дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага. “Наш, глускі” — ганарымся мы, зачытваем цытаты з вершаў гасцям горада і згадваем паэтычныя радкі Грахоўскага ў паўсядзённым жыцці. Часам, гартаючы зборнік яго твораў, звернеш увагу на дату пад вершам і здзівішся: сорак, пяцьдзесят, шэсцьдзесят год прайшло — а радкі напісаны быццам сёння, пра сённяшняе жыццё. Невялікую нізку вершаў мы ў дзень нараджэння паэта прапануем нашым чытачам. А яшчэ — успаміны пра Сяргея Іванавіча тых, хто добра яго ведаў, сутыкаўся з ім у жыцці. Бо хто лепш можа расказаць пра паэта і чалавека, як не гэтыя людзі. Дык вось сёння слова рускаму паэту Міхаілу Дудзіну і беларускаму празаіку Яну Скрыгану (артыкулы гэтыя былі надрукаваны ў 1983 годзе, першы — ў “Літаратурнай газеце”, другі — ў газеце “Літаратура і мастацтва”, абодва тэксты са скарачэннямі ўзяты з сайта grahouski.org,). Міхаіл Дудзін “… С. Граховский понимает истинную сущность художника, знает, что истины растут на каменистом поле жизни и что их надо защищать всей силой убежденности и таланта. Этим и занимается всю свою жизнь, потому что ничем другим заниматься не может. Всё, что бы он ни делал, подчинено его судьбе — его Поэзии. Мне довелось провести вместе с Сергеем Ивановичем Граховским целый месяц в Ялте. Побывали тогда и в чеховском домике-музее… Потом мы вернулись домой, присели в парке на скамейку. Сидели и разговаривали. И вдруг я заметил, как, выйдя из-за куста лавровишни, по направлению к нам шел поразительный пес без ошейника. Поразителен он был потому, что в своей собачьей стати он нес приметы всех пород своего собачьего братства. Пес подошел прямо к Сергею Ивановичу, ткнулся мордой в его колени, а тот в свою очередь положил псине на загривок руку, продолжая разговор. Собака величественно улеглась у его ног. Вечером я записал в своей записной книжке следующее: «Если к человеку без опаски подходит бездомная собака и позволяет ему погладить себя по загривку, это говорит о том, что этот человек чего-то стоит в жизни, что ему может довериться не только собака, но и человеческая душа…” Ян Скрыган “…Потым я ўсім жыццём пераканаўся, што такая адкрытасць, поўнасць, патрэба ўсё рабіць на ўсю моц, на поўны размах, на поўны голас,— што ў гэтым уся прырода Сяргея Грахоўскага. I калі ў маладосці не думалася гэтак, то, мабыць, вінаваты сам — не ўмеў заўважаць. А найвярней, — што чалавек фарміруецца не адразу, на гэта патрэбен час, акалічнасці і, мабыць, выпрабаванні. Усё ў ім цяпер было — на поўны мах, на поўную сілу. Гэтак ён цяпер ладзіць свой побыт. У пэўны час класціся спаць, уставаць, садзіцца за рабочы стол. Усё спланавана: калі рабіць праходкі, купацца, аблівацца халоднаю вадою. А ўзімку — маржоўства на возеры, лыжы, а некалі любіў і канькі. Ен перанёс два інфаркты, але гэта яго натуры не перайначыла. Пае-хаўшы ўзімку ў санаторыю «Сосны», п’янеючы ад чыстага іскрыстага паветра, ад снегу, далечыні і ляснога шолаху, ён дагойсаўся на лыжах да таго, што яго вярнулі дадому яшчэ з адным — мікраінфарктам. Гэтак жа строга, няўступчыва падзяляюцца яго адносіны да людзей. Бог ведае калі быў выпадак, што адзін знаёмы зрабіў у дачыненні да яго нейкую бяздумную неэтычнасць, а перапрасіць не хапіла такту, і з таго часу для яго той чалавек не існуе. I наадварот: я памятаю, што ён прачытаў кнігу, якая вельмі прыйшлася яму па душы, ён насіў яе пад пахаю з сабою цэлыя дні, усім апавяшчаючы — вось як трэба пісаць! Гэтакая ж, на ўсю шырыню душы, у яго і дружба. Няма таго дня, каб ён не званіў мне, хоць бы папытацца, ці жыў-здароў. Нас было чацвёра дружбакоў-аднапалчэнцаў, кожнага ён абзвоньваў, а цяпер асталося двое, і тым большы стаў яго клопат. Гады ж робяць, што ім хочацца. На поўную сілу ён і працуе, на ўсім абліччы яго творчасці ляжыць пячаць неўтаймаванасці. Яго вершы павінны гучаць як вечавыя званы, пра што б ён не пісаў. Праўда, сцвярджаць так трохі рызыкоўна, бо на тое трэба, каб чытаў сам аўтар. Чытанне паэзіі — гэта высокае мастацтва. Я ведаю мала каго з паэтаў, якія пішуць добрыя, нават выдатныя вершы, але чытаць іх не ўмеюць. Вершы ў іх чытанні мярцвеюць, яны не даносяць ні думкі, ні хвалявання. Не пасаромеюся прызнацца, што на такую хваробу хварэю я сам і таму спачуваю ўсім няўмекам. У Грахоўскага ж вершы набываюць крылы, яго чытанне энергічнае, яснае, падкрэсленае сілаю рытму і жэста. Кожнае слова вымаўляецца да канца, ні адна галосная не скрадваецца, падкрэслівае любую інтанацыю. Тое, што чытае Грахоўскі, вы не толькі чуеце, а і бачыце. Мне здаецца, што ён, як сапраўдны майстар, скрозь трэніруе сябе… Я меў выпадак даволі доўгі час — не адзін год — наглядаць, як Грахоўскі рыхтаваў двухтомнік сваіх выбраных вершаў. На ранейшыя тэксты было нядобра глядзець, бадай што ўсе яны былі скрэслены, каторы менш, а каторы да таго, што ад яго мала што ранейшае аставалася. Прызнаюся, што на такую работу я глядзеў з любасцю, бо не разумею, як можна не любіць напісанага табою, каб не ўмець або не хацець яго паправіць. Не выпадкова выглядае і тое, што ў «Выбраныя творы» Грахоўскі ўключыў толькі адзін колішні верш 1929 года, прапусціўшы ў сваёй творчасці цэлыя дзесяцігоддзі. Гэтакі ж — на ўвесь мах, на ўсю сілу — дыяпазон яго творчасці. Ён паэт, празаік, публіцыст, нарысіст, перакладчык. Апроч таго, красамовец — некалькі гадоў запар на тэлерадыё вёў літа-ратурныя старонкі; падарожнік — аб’ездзіў Савецкі Саюз і замежжа; хадатай — або за некага або аб нечым: от жа не без яго дачынення ў Мінску названа вуліца імем аднаго з першых марксістаў на Беларусі Сяргея Мяржынскага…” Выратаванне Н. Гілевічу Сваю тугу Сагні ў дугу, А калі не — Яна сагне I выб’е з рук Апошні круг — Тваё выратаванне Ў бязмежным акіяне. I не кажы, Што ўсё адно Плысці ці рынуцца на дно. Выратавальны круг Лаві I сам плыві, Плыві, плыві. Хоць берага і не відно I не дастаць нікому дно, А ты плыві з апошніх сіл, I рукі, быццам пара крыл, Аб хвалі б’юцца да зары, Бо ёсць надзейныя сябры На светлым беразе крутым I ты заўжды патрэбен ім. Калі ж ты галавой панік, Яна, як цяжкі каласнік, Цябе пацягне ў чорны вір, На рыфы вострыя, у жвір. Адчай з тугою у душы Ты без ваганняў заглушы I выйграеш няроўны бой I перш за ўсё З самім сабой. Нальецца сілаю рука, Калі агеньчык маяка Засвеціцца, I даплывеш Да берага, Дзе ты жывеш. (1971 год)
Плынь Вецер насустрач, насустрач імклівая плынь. Хлопец у чоўне, смуглявы і рослы, Прагна глядзіць і плыве ўдалячынь — Толькі рыпяць і згінаюцца вёслы.
Сонца насустрач і сіні прастор, Неба і хмары — ў вясёлкавай браме. Вёслы, як дужыя крылы, прасцёр — Хлопец спяшаецца ўслед за сябрамі.
У далячынь, што расчынена насцеж, Голасам сэрца і буйнай крыві Кліча цябе неспакойнае шчасце, Толькі хутчэй да яго даплыві.
Шчасце ў кожнай тваёй перамозе, Шчасце — адолець і вецер, і град, Шчасце — нідзе не спыняцца ў дарозе, Спынішся — плынню адгоніць назад. (1956 год)
Дзве радасці Твае усмешкі мне, як падарункі, Тваё прызнанне, як шчаслівы лёс. Я на цябе гляджу цераз карункі, Што сплёў на шыбах ранішні мароз. Аднолькава шчаслівыя абое Спяшаемся ў завейныя сады, Дзе па крутых сумётах за табою Не паспяваюць познія гады. А мы ўцячэм ад іх у снежны вечар, Каб замяла завея кожны след, Няхай асыпле іней нашы плечы, Як той далёкі яблыневы цвет. Калі ж бяда падкосіць на паўкроку, Хоць з ёю, можа, спраўлюся і сам, Ты да мяне спяшаешся здалёку, Каб падзяліць пакуты напалам. Як лёгка нам з табою ў лад ісці З дрыгвы і багны на круты пагорак, Бо радасць на дваіх — дзве радасці, А гора на дваіх — паўгора. (1981 год) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага. “Наш, глускі” — ганарымся мы, зачытваем цытаты з вершаў гасцям горада і згадваем паэтычныя радкі...
|
|