Лепшыя на Віцебшчыне
02.11.2019
—
Новости Культуры
|
Народны фальклорны ансамбль «Азерыца» Езярышчанскага ГПДК атрымаў званне лаўрэата І ступені на абласным свяце-конкурсе вясельных абрадаў і спеваў Віцебшчыны «Вялікая вясельніца-2019», што прайшоў 26 кастрычніка ў Расонах. У свяце-конкурсе прынялі ўдзел 20 фальклорных калектываў з розных куткоў Віцебскай вобласці, а таксама госці з Расіі і Латвіі. «Азерыца» прадставіла на конкурсе старадаўнія вясельныя традыцыі Гарадоччыны. Майстэрскі пабудаваная праграма выступлення ансамбля складалася з песен і інструментальных мелодый, характэрных для розных этапаў традыцыйнага вяселля. Віртуознасць музыкаў «Азерыцы», вельмі шчырая і кранальная манера выканання, уласцівая цудоўнай спявачцы Таццяне Раевай. Усё гэта дало магчымасць гледачам адчуць атмасферу сапраўднага вяселля, перанесціся ў тыя далёкія часы, калі гучалі гэтыя песні, калі хадуном хадзіла вясковая хата пад гукі гармоніка ды цымбал. Віншуем калектыў з чарговай перамогай. Іна ЛЯЎКОВІЧ, дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народны фальклорны ансамбль «Азерыца» Езярышчанскага ГПДК атрымаў званне лаўрэата І ступені на абласным свяце-конкурсе вясельных абрадаў і спеваў Віцебшчыны...
|
|