| Заснаваныя два беларускамоўныя часопісы для дзяцей. Ідзе збор грошай на першыя нумары
					04.11.2019 12:54
					 —
					Новости Культуры
					
          	| 
					  
				 Рэдакцыя сайта «Наша Ніва» , што будзе выдаваць два беларускамоўныя часопісы: «Асцярожна, дзеці!» (для малодшых школьнікаў) і «Дуду» (для дашкольнікаў). Зараз ідзе збор грошай на друк першых нумароў.  — Яны гатовыя і зарэгістраваныя, — адзначаецца ў каментары рэдакцыі. — Яркія, з коміксамі, раней такога па-беларуску не было. Адзін будзе для дзетак да 6 гадоў, другі — для малодшых школьнікаў. Просім усіх, незалежна ад светапогляду, падтрымаць гэтую справу. Рэдакцыя плануе сабраць грошы на друк першых нумароў, а далей з продажаў першага нумара аплаціць друк наступнага і так далей. Новыя часопісы будуць выходзіць штомесячна. Падтрымаць выданне новых часопісаў можна двума спосабамі. Праз , на сайце «Нашай Нівы». Там могуць перавесці грошы ўсе, хто зарэгістраваныя на сайце. (Калі карыстальнік знаходзіцца ў сваім акаўнце, трэба выйсці і выбраць «Збіраем грошы на дзіцячыя часопісы»). Таксама можна перавесці грошы праз краўдфандынгавую платформу . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Рэдакцыя сайта «Наша Ніва» аб'явіла, што будзе выдаваць два беларускамоўныя часопісы: «Асцярожна, дзеці!» (для малодшых школьнікаў) і «Дуду» (для дашкольнікаў).... 
 | 
		
		
		 |