Театральные коллективы Ушаччины демонстрировали своё мастерство на конкурсе «Рознакаляровая восень». 21.by

Театральные коллективы Ушаччины демонстрировали своё мастерство на конкурсе «Рознакаляровая восень»

04.11.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яркае дзейства прайшло на бягучым тыдні ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Сваё сцэнічнае майстэрства ў аглядзе-конкурсе “Рознакаляровая восень” у дзвюх намінацыях – фальклорным і драматычным жанрах – дэманстравалі прадстаўнікі ўсіх тэатральных калектываў Ушаччыны.

Конкурсны рэпертуар, сапраўды, уражваў. Гледачы мелі магчымасць узгадаць абрадавыя традыцыі беларусаў, разам з юнымі тэатраламі з Арэхаўна завочна паўдзельнічаць у калядаванні. Адразу з трыма гумарыстычнымі нумарамі выступілі селішчанцы. Так, дзіцячы тэатр мініяцюр “Брава” і дарослы “Мім” паказалі выпадкі на прыёме ў доктара, а загадчыца сельскага клуба Ганна Мялешка рэалістычна расказала пра вандроўку ў аўтобусе. Глыбокую па змесце пастаноўку падрыхтавалі работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці. Над праблемамі адзіноты, здрады, п’янства яны прымусілі задумацца праз дэманстрацыю, здавалася, вясёлых жыццёвых сітуацый. Высока ацаніла журы і пастаноўку прадстаўніц тэатра мініяцюр з Глыбачанскага СДК (кіраўнік – Алена Камовіч) – інтарэсы сучаснага пакалення з ноткай аптымізму абмеркавалі абаяльныя бабулі, у якіх пераўвасобіліся школьніцы з аграгарадка. Па-добраму пасмяяліся гледачы і з сітуацый, у якія трапілі прадстаўнікі тэатраў мініяцюр “Кадры” і “Скамарохі” з Арэхаўна і Вяркуд. Лірызму ж мерапрыемству дадалі гумарэскі ўшацкай паэтэсы Тамары Барадзёнак у выкананні Алены Кучко з Дубраўкі і Паліны Літвінавай з Арэхаўна.

Падводзячы вынікі агляду-конкурсу, члены журы адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі артыстаў, майстэрства рэжысёраў, прыгожыя касцюмы. Сёлетняя тэатральная восень выдалася яркай, усе творчыя калектывы Ушаччыны заслужылі высокую ацэнку.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яркае дзейства прайшло на бягучым тыдні ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Сваё сцэнічнае майстэрства ў аглядзе-конкурсе “Рознакаляровая восень” у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика