Барысаўчанам прапануюць прыдумаць літаратурны кактэль. 21.by

Барысаўчанам прапануюць прыдумаць літаратурны кактэль

03.01.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ». У рамане персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура.

Сумесна з арганізатарамі конкурсу, аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для гэтага літаратурнага кактэля.

На першым этапе, які працягнецца да 29 лютага, адбудзецца збор рэцэптаў. Затым, аўтары найлепшых атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб дапрацаваць свае рэцэпты, а пасля прадставіць фінальный варыянт на галасаванне журы.

Для ўдзелу ў конкурсе рэцэпт трэба апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #ВітаМорэ, а таксама даслаць да 29 лютага праз форму: https://forms.gle/SReLqL1Dd36CxHKj9 .

Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу чакаюць прызы і падарункі ад бара Каліноўскі, выдавецтва Галіяфы і пісьменніка Кірыла Стаселькі, а лепшы рэцэпт можа трапіць у наступную кнігу аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з выдавецтвам Галіяфы запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика