На пероне станцыі Дараганава напярэдадні навагодніх свят адкрылі памятны знак
04.01.2020
—
Новости Культуры
|
Не забываць мінулае, каб цаніць сучаснаеПрысвечаны ён будаўніцтву чыгуначнай веткі, якая звязала Асіповічы са Старымі Дарогамі. Над стварэннем знака працавалі ўлюбёныя ў родны край людзі — Валянціна Аўдзейчык, Сямён Бародзіч, Тамара Валадзько, Аляксандр Дунайка, Сяргей Бараноўскі, Кірыл Аўдзейчык, Аляксей Сідаровіч, Сяргей Румянцаў, кагорта чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам начальніка вузлавой станцыі Віталія Канстанціновіча. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня і дэпутат раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў і Ірына Сяргейчык, прадстаўнікі мясцовай улады, вучні і настаўнікі вучэбна-педагагічнага комплексу і неабыякавыя жыхары Дараганава, а таксама Радуціч, бо менавіта такую назву даволі доўгі час мела станцыя, якая амаль 125 гадоў сустракае і праводзіць цягнікі. За гэты час чыгуначная ветка не страціла сваёй значнасці і верна служыць інтарэсам краіны. Цяпер кожны падарожнік, які будзе тут праходзіць-праязджаць, абавязкова зверне ўвагу на сціплую, але з душой зробленую інсталяцыю — напамін пра тых, хто, старанна працуючы, клапаціўся аб дабрабыце гэтага краю. Па словах Сяргея Сувеева, такія аб’екты дапамагаюць маладому пакаленню не забываць мінулае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не забываць мінулае, каб цаніць сучаснае Прысвечаны ён будаўніцтву чыгуначнай веткі, якая звязала Асіповічы са Старымі Дарогамі. Над стварэннем знака працавалі...
|
|