У раённым цэнтры культуры прайшла прэзентацыя зборніка прозы і паэзіі сяброў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Світанак» пад назвай «Малой радзіме нашай». 21.by

У раённым цэнтры культуры прайшла прэзентацыя зборніка прозы і паэзіі сяброў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Світанак» пад назвай «Малой радзіме нашай»

07.02.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8297 (Копировать)

15 студзеня споўнілася 80 год з моманту ўтварэння нашага раёна. З гэтай нагоды ва ўстановах культуры, адукацыі праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да знакавай даты. На мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі і прозы ўдзельнікаў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” пад назвай “Малой радзіме нашай”.

Гэты зборнік выдадзены ў лістападзе мінулага года ў выдавецтве “Кнігазбор”. Ідэя стварэння кнігі, а аб’ём яе складае 400 старонак, належала яшчэ Кацярыне Сосна — былому кіраўніку “Світанка”. На жаль, яна не паспела ажыццявіць задуманае, але пачатую ёю справу працягнуў сябра аб’яднання “Світанак” Віктар Лагун.

У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы розных жанраў, напісаныя Людмілай Ардынскай, Надзеяй Вішнявец, Эдвардам Вялічка, Ленай Гугалінскай, Ігарам Дземідовічам, Таццянай Еўдаковай, Міледзіем Кукуцём, Віктарам Лагуном, Уладзімірам Мілянцеем, Алай Міхайлавай, Надзеяй Паляк, Галінай Сікора, Кацярынай Сосна, Ірынай Тарбецкай, Надзеяй Шук, Алёнай Шыпіла, Святланай Клімза.

Кожны з іх — аўтараў твораў зборніка — па чарзе выступалі перад публікай, чыталі вершы, дзяліліся думкамі, чаму тыя або іншыя вершы, апавяданні былі ўключаны ў кнігу. У кожнага чалавека ёсць свая малая радзіма, тое месца, дзе ён з’явіўся на свет, вырас, дзе жыве яго народ са сваёй багатай гісторыяй. Для шаркаўчан такім месцам з’яўляецца наш гарадскі пасёлак з яго ваколіцамі і вёскамі над ціхаплыннымі водамі маляўнічай Дзісны. Менавіта родным мясцінам, людзям, якія праславілі наш край, прысвечана большасць твораў зборніка “світанкаўцаў”.

Няўмольны бег часу імкліва гартае старонкі нашага жыцця. Кожнаму на Зямлі адведзены свой час, свой тэрмін, свой лёс. На жаль, няма ўжо сярод сяброў “Світанка” заснавальніцы аб’яднання і яго першага кіраўніка Кацярыны Сосна. Лёс распарадзіўся так, што на паэтычным небасхіле шаркаўшчынскага краю, у самым росквіце сваіх сіл у вечнасць адышла таленавіты паэт, пісьменнік Алёна Шыпіла. Вядучыя мерапрыемства Ала Міхайлава і Людміла Казіцкая ўспомнілі пра іх, а прысутныя змаглі ўбачыць фотаздымкі Кацярыны Сосна і Алёны Шыпіла на вялікім экране, праслухаць песню, прысвечаную гэтым жанчынам.

На імпрэзу, дзе прысутнічалі работнікі культуры, адукацыі, іншых сфер дзейнасці раёна, вучні старэйшых класаў сярэдніх школ гарадскога пасёлка, завіталі і прадстаўнікі мясцовай улады. Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі павіншаваў удзельнікаў народнага аб’яднання з выхадам у свет новага зборніка. Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці Віктару Лагуну за падрыхтоўку кнігі да друку. Усім жа “світанкаўцам” Юрый Анатольевіч пажадаў плённай працы на творчай ніве, пашырэння кола чытачоў іх твораў.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома таксама далучылася да слоў віншаванняў і найлепшых пажаданняў, а таксама ўручыла падзяку Віктару Лагуну за асабісты ўклад у выдавецкую дзейнасць і актыўную папулярызацыю творчасці таленавітых землякоў.

Шмат цёплых слоў у адрас “світанкаўцаў” выказаў і наш зямляк, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Праўдзін, які знайшоў час, каб папрысутнічаць на такім знакавым для шаркаўчан мерапрыемстве.

Як выказаўся ў заканчэнні імпрэзы Віктар Лагун, наперадзе ў шаркаўшчынскіх паэтаў і пісьменнікаў шмат задумак. Галоўная з іх — выданне другой часткі зборніка, прысвечанага малой радзіме. Несумненна, што гэта ў “світанкаўцаў” атрымаецца, бо, калі ўпэўненым крокам ісці да пастаўленай мэты, то і вынік працы будзе толькі станоўчы.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_8220 (Копировать) IMG_8221 (Копировать) IMG_8226 (Копировать) IMG_8229 (Копировать) IMG_8230 (Копировать) IMG_8232 (Копировать) IMG_8233 (Копировать) IMG_8235 (Копировать) IMG_8236 (Копировать) IMG_8238 (Копировать) IMG_8239 (Копировать) IMG_8243 (Копировать) IMG_8245 (Копировать) IMG_8247 (Копировать) IMG_8252 (Копировать) IMG_8253 (Копировать) IMG_8254 (Копировать) IMG_8255 (Копировать) IMG_8256 (Копировать) IMG_8257 (Копировать) IMG_8258 (Копировать) IMG_8259 (Копировать) IMG_8260 (Копировать) IMG_8261 (Копировать) IMG_8262 (Копировать) IMG_8263 (Копировать) IMG_8264 (Копировать) IMG_8265 (Копировать) IMG_8266 (Копировать) IMG_8272 (Копировать) IMG_8274 (Копировать) IMG_8277 (Копировать) IMG_8279 (Копировать) IMG_8283 (Копировать) IMG_8285 (Копировать) IMG_8289 (Копировать) IMG_8290 (Копировать) IMG_8294 (Копировать) IMG_8295 (Копировать) IMG_8297 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика