Разам ствараем добры настрой: тэатралізаваны канцэрт у Германавіцкім ЦК і НТ. 21.by

Разам ствараем добры настрой: тэатралізаваны канцэрт у Германавіцкім ЦК і НТ

04.03.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_20200223_145114 (Копировать)Наш аграгарадок жыве насычаным культурным жыццём: музей мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча наведвальнікам прапануе цікавыя і змястоўныя экскурсіі, у Доме ганчара працуюць гурткі для дзяцей па народных промыслах і рамёствах, шмат хлопчыкаў і дзяўчынак вучыцца ў мастацкай школе, па-ранейшаму многа аматараў кнігі і ў мясцовай бібліятэцы. Не застаецца ў баку ад забаўляльных мерапрыемстваў і наш Цэнтр культуры і народных традыцый. Нядаўна тут прайшоў тэатралізаваны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Жыхары аграгарадка і навакольных населеных пунктаў заўсёды з радасцю наведваюць культурна-масавыя мерапрыемствы, якія праходзяць у нашай установе. Таму і цяпер глядзельная зала была амаль цалкам запоўнена.
Як вядома, 23 лютага — гэта свята мужчын. Тэатралізаваны канцэрт для моцнай паловы чалавецтва і для ўсіх прысутных ладзілі ў сваёй большасці жанчыны — удзельніцы гурткоў мастацкай самадзейнасці і народнага аматарскага аб’яднання авангарднай моды “Гармонія”. Мерапрыемства прайшло ў жартоўнай форме. Нашы самадзейныя артысты пераўвасобіліся ў персанажы расійскіх і айчынных сатырычных персанажаў, весялілі публіку. Службу ў арміі яны паказалі з гумарыстычнага боку, дзе мелі месца жарты, анекдоты. Тут былі міні-сцэнкі “Бабулі ў арміі”, “Курс маладога байца”, “Пісьмо ад сына”, “Пра нявесту” і іншыя, выкананне якіх надавала гледачам добры настрой і пазітыў.
Ад сябе асабіста і ад сваіх калег выказваю вялікую ўдзячнасць за сумесную працу ўдзельнікам гурткоў мастацкай самадзейнасці Людміле Яблонскай, Таццяне і Леаніду Брылёвым, Сяргею Рымдзёнку і яго сыну Дзмітрыю, Наталлі Ліпскай, Наталлі Яблонскай, Ульяне Хаданёнак, Анастасіі Кукуць, Дар’і Ганебнай, Ганне Высоцкай, Ульяне Сташкевіч і многім іншым. Разам мы ствараем свята не толькі для жыхароў Германавіч, але і для шаркаўчан.
В. СТАШКЕВІЧ,
загадчыца Германавіцкага ЦК і НТ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика