У аграгарадку Бярозаўка адбыўся канцэрт “За Беларусь”, арганізаваны Цэнтрам культуры і вольнага часу “Арыён” Глуска і Бярозаўскім сельскім Домам культуры. 21.by

У аграгарадку Бярозаўка адбыўся канцэрт “За Беларусь”, арганізаваны Цэнтрам культуры і вольнага часу “Арыён” Глуска і Бярозаўскім сельскім Домам культуры

30.07.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У мінулую суботу ў аграгарадку Бярозаўка на вялікай пляцоўцы каля мясцовай крамы разгарнулася сапраўднае вясковае гулянне. Канцэрт “За Беларусь” для дарослых і гульнявую праграму для дзяцей арганізавалі артысты і супрацоўнікі Цэнтра культуры і вольнага часу “Арыён” Глуска і Бярозаўскага сельскага Дома культуры.



На пляцоўцы гучна іграла музыка, зазываючы на гулянне і тых, хто не паспеў дазнацца пра канцэрт зараней. Спачатку мерапрыемства прыцягнула ўвагу вялікай колькасці дзяцей — пакуль дарослыя крыху затрымліваліся, бо завяршалі ўпраўляцца са сваімі хатнімі справамі, на пляцоўцы разгарнулася дзіцячая забаўляльная праграма. Малечы пад вясёлую музыку, нават прытанцоўваючы, гулялі ў гульні на выбыванне, бегалі з абручамі, а пазней працягнулі свае забавы ў сельскім Доме культуры — перайшлі туды, саступаючы месца канцэрту.



Жыхары Бярозаўкі, прыгожа апранутыя, ручаінкамі ішлі з розных вуліц у цэнтр аграгарадка, дзе пад адкрытым небам была арганізавана сцэна і глядзельная зала. Канцэрт ужо пачаўся, а гледачы ўсё ішлі і нават ехалі з навакольных вёсак. Работнікам культуры час ад часу прыходзілася прыносіць дадатковыя крэслы. 



Песні ў рэпертуары глускіх і бярозаўскіх артыстаў былі на розны густ: і патрыятычныя, і рамантычныя, і сучасныя, і народныя з гумарам. Самымі эмацыянальнымі гледачамі аказаліся мужчыны — яны не змаглі ўтрымацца, усядзець (устаяць) на месцы і выйшлі танчыць, зазываючы далучыцца да іх і астатніх аднавяскоўцаў.

Паміж выступленнямі артыстаў вядучыя канцэрта прыгадалі некаторыя факты з гісторыі Бярозаўкі, жадалі вяскоўцам дабрабыту, плённай працы, радасці ды дзіцячага смеху ў кожнай хаце, а яшчэ каб і далей жыла і квітнела іх родная Бярозаўка. Гледачы ў адказ дзякавалі за канцэрт і пажаданні моцнымі апладысментамі.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ                     

 Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу ў аграгарадку Бярозаўка на вялікай пляцоўцы каля мясцовай крамы разгарнулася сапраўднае вясковае гулянне. Канцэрт “За Беларусь” для дарослых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика