Віцебскі драмтэатр заклікае спыніць гвалт у Беларусі на акцыях пратэсту пасля выбараў
14.08.2020 11:12
—
Новости Культуры
|
Заклік да спынення гвалту запісалі віцебскія акцёры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску. «У Беларусь прышлі няпростыя дні. Наша міралюбівая і памяркоўная Бацькаўшчына ахоплена напружанасцю, якая вылілася на вуліцы і плошчы гарадоў. У тым ліку і Віцебска. Самае простае ў гэты час — забыць пра любоў да бліжняга, пра ўзаемапавагу і міласэрнасць. Забыць, што чалавечыя рукі створаны для працы і сяброўскага прывітання. Забыць, што самае каштоўнае — гэта жыццё, здароўе, добрыя адносіны паміж блізкімі людзьмі. А мы ўсе блізкія, мы — адзіная нацыя, мы — беларусы. Немагчыма вырашыць канфлікты гвалтам, бо зло нараджае яшчэ большае зло. Каб пазбегнуць развіцця крызісу ў нашай краіне, у нашым горадзе, трэба прытрымлівацца дэмакратычных мер у вырашэнні спрэчных момантаў. Многія спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа насычаныя верай у добрае жыццё. Запрашаем вас, нашыя шаноўныя гледачы, наведаць пастаноўкі коласаўцаў і яшчэ раз падумаць пра тое, што ўратаваць ад разбурэння наш беларускі свет, у тым ліку і ўнутраны свет кожнага чалавека, могуць толькі згода і любоў», — на сайце тэатра. Пра бліжэйшыя спектаклі тэатра можна даведацца . Нагадаем, калектыў Купалаўскага тэатра ў Мінску спыніць гвалт да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. Пра гэта гаворыцца ў тэксце звароту, які ёсць у распараджэнні TUT.BY. Зварот падтрымалі каля 200 супрацоўнікаў тэатра. Акцёры і супрацоўнікі Беларускага тэатра лялек запісалі зварот, у якім перагледзець вынікі выбараў, спыніць прымяненне сілы і вызваліць палітвязняў. Супрацоўнікі гродзенскага драмтэатра адкрыты ліст, у якім заклікаюць ўлады выпусціць усіх затрыманых людзей, арганізаваць сумленны і адкрыты пералік галасоў, а таксама звяртаюцца да сілавікоў, каб тыя не парушалі закон. Ліст падпісалі 64 чалавекі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У Беларусь прышлі няпростыя дні. Наша міралюбівая і памяркоўная Бацькаўшчына ахоплена напружанасцю, якая вылілася на вуліцы і плошчы гарадоў. У тым ліку і... |
|