Выбарчы год: Пракаповіч абяцае рост заробкаў кожны квартал
15.12.2009
—
Новости Экономики
|
Акрамя таго, пры неабходнасьці будзе ажыццёўлена карэкціроўка ў лістападзе і сьнежні. Прапарцыянальна росту зарплаты будуць павялічаныя пэнсіі і дапамогі, заявіў Пракаповіч, паведамляе БелаПАН. Прырост рэальнай зарплаты прагназуецца на ўзроўні 14%, рэальных даходаў насельніцтва — 15%, прадукцыйнасьць працы — на 10%. Як падкрэсьліў Пракаповіч, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзыдэнта, 2010 год — гэта пачатак карэннай перабудовы і мадэрнізацыі эканомікі краіны. Асноўнай мэтай павінна стаць дасягненьне станоўчага сальда ў замежным гандлі, адмова ад неабгрунтаванага імпарту, узмацненьне экспартнага патэнцыялу. Нацбанк абяцае забясьпечыць устойлівасьць нацыянальнай валюты. Працэнтныя стаўкі па крэдытах плянуецца зьнізіць да 12—15%. Кіраўнік Нацбанка заявіў, што ў наступным годзе не плянуецца ажыцьцяўляць замежныя пазыкі на ўзроўні дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2010 годзе сярэдняя заробак у бюджэтнай сфэры складзе прыкладна 1,2 млн. рублёў, заявіў старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Пётр Пракаповіч 14 сьнежня на нарадзе аб задачах па вырашэньні найбольш актуальных пытаньняў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2010 годзе. |
|