Энергія Заходняй Дзвіны
30.01.2010
—
Новости Экономики
|
Віцебскае прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» і расійскі «Тэхнапрамэкспарт» заключылі кантракт на будаўніцтва гідравузлоў Полацкай гідраэлектрастанцыі
Расійская кампанія перамагла ў конкурсе на будаўніцтва, аб’яўленае «Віцебскэнерга». У адпаведнасці з умовамі кантракту гідравузел Полацкай ГЭС магутнасцю 22 МВт будзе пабудаваны на Заходняй Дзвіне да 2014 года. Кошт работ па кантракце складзе каля 100 мільёнаў долараў. Пастаўшчыком гідраагрэгатаў для будучай гідраэлектрастанцыі выступіць чэшская кампанія «Mavel». Дарэчы, на гідравузле будзе ўсталявана праматочная турбіна, канструкцыя якой павінна выключаць пранікненне машыннага масла ў рачных ваду. Будаўніцтва Полацкай ГЭС з’яўляецца першым этапам у стварэнні каскада з чатырох гідраэлектрастанцый на Заходняй Дзвіне. У яго павінны ўвайсці Віцебская, Бешанковіцкі, Полацкая і Верхнедзвінская гідраэлектрастанцыі. Дзіяна Курыла Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебскае прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» і расійскі «Тэхнапрамэкспарт» заключылі кантракт на будаўніцтва гідравузлоў Полацкай гідраэлектрастанцыі
|
|