Міністар фінансаў: Гэта трывожны сыгнал
04.02.2010
—
Новости Экономики
|
“Мы ўжо недабіраем 200 мільярдаў рублёў. Праваленыя паступленьні па ПДВ, акцызах, прыбытках ад зьнешнеэканамічнай дзейнасьці”, — сказаў Андрэй Харкавец, перадае Інтэрфакс. Зьмяншэньне прыбыткаў ад зьнешнеэканамічнай дзейнасьці мае аб'ектыўныя прычыны — зьмены ўмоваў пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Недабор паступленьняў ад ПДВ і акцызаў, паводле міністра, сьведчыць пра недастатковыя тэмпы росту эканомікі. “Гэта трывожны сыгнал. У посткрызісны пэрыяд напружанасьць у эканоміцы захоўваецца”, — сказаў Андрэй Харкавец. У Беларусі дэфіцыт кансалідаванага бюджэту ў 2009 годзе склаў 0,9 трыльёна рублёў ці 1% УВП, паведаміў Андрэй Харкавец. Прыбыткі кансалідаванага бюджэту склалі 62,8 трыльёна, што на 4,4% менш, чым паступленьні ў 2008 годзе. Паводле А.Харкаўца, перад бюджэтам у 2010 годзе стаяць “надзвычай напружаныя задачы”. Ён нагадаў, што, зыходзячы з заплянаваных урадам тэмпаў росту эканомікі, прыбыткі кансалідаванага бюджэту павінны вырасьці на 13,1% пры плянах павелічэньня выдаткаў на 15,2%. Дэфіцыт бюджэту ў гэтым годзе не павінен перавысіць 1,5% УВП. Паводле міністра, звышплянавыя прыбыткі павінны акумулявацца ў рэзэрвовым фондзе прэзыдэнта, і задача фінансістаў — абмежаваць выдаткі бюджэту дзеля напаўняльнасьці фонду, каб рэалізаваць рашэньні кіраўніка Беларусі аб падвышэньні сярэдняга заробку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недабор падатковых прыбыткаў бюджэту ў студзені 2010 году склаў 200 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. |
|