Расiйскi банк адкрывае прадстаўнiцтва ў Беларусi
13.03.2010
—
Новости Экономики
|
Яшчэ адно прадстаўнiцтва замежнага банка пачынае працу ў Беларусi: Нацыянальны банк дазволiў расiйскаму ЗАТ "Рэспублiканскi банк" адкрыць у нашай краiне сваё прадстаўнiцтва. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi галоўнага банка нашай краiны Мiхаiл Журавовiч, згаданае прадстаўнiцтва банка адкрываецца для вывучэння магчымасцяў далейшага развiцця гандлёва-эканамiчных сувязяў памiж Беларуссю i Расiяй, а таксама для ўдасканалення сеткi карэспандэнцкiх адносiнаў банка. ЗАТ "Рэспублiканскi банк" зарэгiстравана Цэнтрабанкам Расii ў лiстападзе 1995 года i ажыццяўляе банкаўскую дзейнасць на падставе генеральнай лiцэнзii ад 6 лiстапада 2002 года. Ігар ГРЫШЫН. "Белавiя" павялiчвае колькасць рэйсаў у Маскву да 6 на тыдзеньЗ 15 красавiка Нацыянальная авiякампанiя "Белавiя" пачынае выконваць дадатковы рэгулярны рэйс па маршруце Мiнск — Масква з пасадкай у аэрапорце Унукава. Тройчы на дзень самалёты "Белавiя" лятаюць у аэрапорт Шарамецьева-1 (тэрмiнал В), двойчы — у Дамадзедава, а цяпер i ва Унукава. Раннi вылет з Масквы i прыбыццё ў Мiнск дазволiць пасажырам, у першую чаргу дзелавым людзям, рацыянальна выкарыстоўваць час знаходжання ў Беларусi. А познi вылет з Мiнска ў Маскву дае магчымасць масквiчам, якiя знаходзяцца ў камандзiроўцы ў Беларусi, паспець закончыць усе свае справы і дабрацца дадому. Палёты Мiнск — Масква (Унукава) — Мiнск будуць выконвацца штодзень (за выключэннем рэйса з суботы на нядзелю) пераважна на камфартабельных рэактыўных самалётах CRJ-100/200 вытворчасцi канадскага авiябудаўнiчага канцэрна "Бамбардзье" з абслугоўваннем у бiзнэс i эканамiчным класах. Агульны час палёту складзе 80 хвiлiн. Андрэй ПЯТРОЎ, "Мiнск—Навiны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ адно прадстаўнiцтва замежнага банка пачынае працу ў Беларусi: Нацыянальны банк дазволiў расiйскаму ЗАТ "Рэспублiканскi банк" адкрыць у нашай краiне сваё прадстаўнiцтва.
|
|