Ёсць запазычанасць Беларусі за расійскі газ. 21.by

Ёсць запазычанасць Беларусі за расійскі газ

20.05.2010 10:25 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь прымнажае запазычанасць за пастаўлены расійскі газ з‑за таго, што разлічваецца па цане, ніжэйшай за вызначаную кантрактам з «Газпромам», паведамляе РІА Новости са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Паводле крыніцы, ААТ «Белтрансгаз» аплачвае газ па 150 долараў за тысячу кубаметраў. У той жа час у першым квартале 2010 года кантрактная цана для Беларусі склала 169,22 даляра супраць 121,98 у чацвёртым квартале мінулага года.

Паводле «Газпрома», запазычанасць «Белтрансгазу» за расійскі газ па выніках студзеня—сакавіка склала 137,49 млн. даляраў. Як адзначыла крыніца, аплату паставак газу за красавік «Белтрансгаз» павінен правесці да 23 мая, і пасля гэтага запазычанасць можа павялічыцца.

У канцы сакавіка намеснік кіраўніка «Газпрома» Андрэй Круглоў заявіў, што «Газпром» чакае пагашэння запазычанасці Беларусі за пастаўлены ў 2010 годзе газ у памеры 94,5 млн. даляраў. Паводле слоў Круглова, сярэднегадавая цана расійскага газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе 171,5 даляра за тысячу кубаметраў з улікам паніжальнага каэфіцыента 0,9.

У лютым беларускі бок заявіў, што па‑ранейшаму настойвае на зніжэнні паправачнага каэфіцыента да 0,7 або 0,5 у 2010 годзе.

Прадстаўнікі «Белтрансгазу» паведамлялі пра накіраванне ў «Газпром» праекта дадатковага пагаднення, якое прадугледжвае захаванне ў 2010 годзе сярэднегадавых цэн на газ на леташнім узроўні. Кіраўнік беларускага прадпрыемства Уладзімір Маёраў удакладніў, што дадатковае пагадненне прадугледжвае прымяненне паніжальнага каэфіцыента 0,7—0,75 да сярэднееўрапейскай цаны.


Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь прымнажае запазычанасць за пастаўлены расійскі газ з‑за таго, што разлічваецца па цане, ніжэйшай за вызначаную кантрактам з «Газпромам»,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика