Максімальныя штрафы за эканамічныя правапарушэнні плануюць скараціць
10.06.2010 16:13
—
Новости Экономики
|
У Беларусі плануецца знізіць максімальна дапушчальныя памеры штрафаў за правапарушэнні ў сферы эканамічнай дзейнасці. Адпаведная норма прадугледжана ў папраўках у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, прынятых 10 чэрвеня палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. У прыватнасці, паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, для фізічных асоб максімальны штраф зніжаецца з 500 да 200 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — з 500 да 400, для фізічных асоб пры здзяйсненні некалькіх адміністрацыйных правапарушэнняў — з 1.000 да 400.Законапраект устанаўлівае забарону на канфіскацыю прадметаў адміністрацыйна-мытнага парушэння, набытых пасля яго здзяйснення асобай, невінаватай у яго здзяйсненні, калі такія прадметы былі набытыя ў рознічным гандлі. Па словах Іпатава, гэта дазволіць абараніць права ўласнасці добрасумленных пакупнікоў рэчаў, якія раней былі незаконна ўвезены на тэрыторыю Беларусі без мытнага афармлення. Папраўкі ў КаАП прадугледжваюць магчымасць прымянення ў дачыненні да юрыдычных асобаў такога віду адміністрацыйнага спагнання, як папярэджанне.Акрамя таго, законапраект вызначае адміністрацыйную адказнасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк і працу начных клубаў, за з’яўленне там асобаў, якія не дасягнулі 18 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі плануецца знізіць максімальна дапушчальныя памеры штрафаў за правапарушэнні ў сферы эканамічнай дзейнасці. Адпаведная норма прадугледжана ў... |
|