В первом полугодии чистый спрос на инвалюту составил 2 млрд 728,3 млн долларов
21.08.2010 15:36
—
Новости Экономики
|
Пад знакам дакладнасцi вымярэнняў у спорце
20 мая — сусветны дзень метралогіі Сёлета Сусветны дзень метралогii праходзiць пад знакам дакладнасцi вымярэнняў у спорце. Пры гэтым аб’яўлены наступны дэвiз: "Алiмпiйскiя гульнi немагчымыя без вымярэнняў". Разам з забеспячэннем вялiзных патрэбнасцяў народнай гаспадаркi ў метралогii, па сутнасцi, нямала працуюць на дакладнасць вымярэнняў у спорце i ў Беларускiм дзяржаўным iнстытуце метралогii. Тут, у прыватнасцi, зазначаюць: "Паколькi вымярэннi адыгрываюць вялiкую ролю пры ацэнцы вынiкаў у спартыўных спаборнiцтвах, спорт таксама не можа абыходзiцца без эталонаў адзiнак i шкалаў вымярэнняў. Практычна ўсе эталоны класiчных вiдаў вымярэнняў задзейнiчаны ў арганiзацыi спаборнiцтваў i падвядзеннi iх вынiкаў. Мы можам з упэўненасцю канстатаваць, што дакладнасць нашых нацыянальных эталонаў часу, даўжынi, масы i iншых цалкам задавальняе патрабаваннi любых вiдаў спорту. А менавiта дакладнасць вымярэнняў надае ўпэўненасць у сумленнасцi спартыўных спаборнiцтваў"... А яшчэ прыводзяць словы з паслання дырэктара Мiжнароднага бюро мераў i вагаў Эндру Воларда ў сувязi з Сусветным днём метралогii-2008: "Бездакорнасць i супастаўнасць вынiкаў з’яўляюцца двума асноватворнымi крытэрыямi, на якiх грунтуецца спаборнiцтва". Якiм чынам (непасрэдна або апасрэдавана) працуюць на бездакорнасць i супастаўнасць вынiкаў у спорце ў iнстытуце метралогii? Напачатку нагадаем, чым тут займаюцца ўвогуле. Перш за ўсё iнстытут метралогii з’яўляецца сховiшчам супердакладных велiчынь, згодна з якiмi рэгулярна ўзгадняюцца, так сказаць, рабочыя велiчынi, што выкарыстоўваюцца намi, па сутнасцi, кожны дзень. Гэта — эталоны адзiнак даўжынi, масы, тэмпературы, часу i частаты, шчыльнасцi патоку энергii, магутнасцi экспазiцыйнай дозы рэнтгенаўскага i гама-выпраменьвання i iншыя. Наяўнасць такiх эталонаў i захаванне iх у належным стане, захаванне iх iдэальных значэнняў дазваляе праводзiць найдакладнейшую так званую паверку i калiброўку розных вымяральных прыбораў i вымяральнай тэхнiкi, без якiх сёння не можа абысцiся, па сутнасцi, нiводная галiна дзейнасцi чалавека (больш за мiльён розных прыбораў праходзяць у БелДІМе паверку за год). Беларускi дзяржаўны iнстытут метралогii не толькi захоўвае ў сябе эталоны адзiнак вымярэнняў, ён жа пастаянна працуе i над стварэннем новых айчынных эталонаў, тым самым расшыраючы нацыянальную эталонную базу, у вынiку чаго шматлiкiя спажыўцы могуць не шукаць патрэбныя для iх эталоны за межамi краiны, а карыстацца непасрэдна сваiмi. Варта тут жа зазначыць: многiя нацыянальныя эталоны Беларусi атрымалi мiжнароднае прызнанне. Акрамя гэтага, у iнстытуце метралогii займаюцца i iншымi вiдамi дзейнасцi, у прыватнасцi, сертыфiкацыяй харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi. Аднымi з найбольш важных i адказных напрамкаў дзейнасцi тут лiчаць для сябе сертыфiкацыю сiстэм якасцi прадпрыемстваў на iх адпаведнасць мiжнародным стандартам, а таксама сертыфiкацыю на харчовых прадпрыемствах спецыяльных сiстэм кiравання вытворчасцю, якiя гарантуюць бяспеку iх прадукцыi для чалавека. *** Той "гадзiннiк", што стаiць у адным з пакояў iнстытута метралогii, можа адхiлiцца ад свайго правiльнага значэння прыкладна на адну секунду за паўтара мiльёна гадоў... Такую характарыстыку даў комплексу найскладанейшага абсталявання, якое знаходзiцца пад яго веданнем, кiраўнiк сектара вымярэнняў часу i частаты Аляксей Задрэйка. Гэты аб’ёмiсты "гадзiннiк" па некалькi разоў на суткi i выдае праз эфiрныя сродкi свае сiгналы дакладнага часу. Якое дачыненне ўсё гэта мае да спорту? Як расказаў Аляксей Задрэйка, усе прыборы, з дапамогай якiх у спартыўных арганiзацыях вымяраецца час, праходзяць тут паверку i атэстацыю. Ну а больш за ўсё, вядома, сюды паступаюць секундамеры, iмi тут пастаянна запоўнены спецыяльны стэнд. Цi часта бываюць адхiленнi пры паказе iмi часу? Бываюць, i даволi часта. "А, напрыклад, адхiленне нават у 0,2 секунды за гадзiну — гэта для спорту ўжо нямала. Iншы ж раз лiтаральна сотыя долi секунды вызначаюць пераможцу на дыстанцыi. Як параўнаць вынiкi на розных спаборнiцтвах, калi ў адным выпадку секундамер будзе iсцi хутчэй, а ў другiм — больш марудна? — гаворыць Аляксей Задрэйка. — Каб захаваць самую прынцыповую аб’ектыўнасць, прыносьце свае секундамеры да нас. Калi i выявiм iх недакладнасць, — побач завод "Эталон", там можна iх падрамантаваць". За месяц больш за 400 секундамераў i iншых прыбораў часу паступае ў сектар на паверку. Пры гэтым здаюць iх не толькi спартыўныя арганiзацыi, але i медыцына, прадпрыемствы. Як тут самi ўдакладняюць свой эталонны час? Гэта робiцца з дапамогай так званых злiчэнняў часу з такiмi ж службамi ў iншых краiнах. У прыватнасцi, беларускi час злiчаецца з Масквой, Лiтвой i Казахстанам. Ну а мiжнародная шкала часу знаходзiцца ў Парыжы. Беларускi эталон часу, паводле слоў кiраўнiка аддзела, зарэкамендаваў сябе як высокадакладны. *** Механiчныя i лазерныя рулеткi (дакладней — апошнiя называюцца лазернымi дальнамерамi), мiкрометры, штанген-цыркулi, дужкi вымяральныя — усё гэта з’яўляецца аб’ектам паверкi ў аддзеле вымярэнняў геаметрычных велiчыняў. Спынiмся на эталоне даўжынi. Захавальнiкам эталону адзiнкi даўжынi, або эталона метра з’яўляецца вядучы iнжынер Уладзiмiр Макарэвiч. Увогуле, эталон даўжынi заснаваны на даўжынi светлавой хвалi; гэту даўжыню адлюстроўвае спецыяльны лазер. Дакладнасць адлюстравання iм даўжынi светлавой хвалi — неверагодная... Нацыянальны эталон метра быў створаны ў 2003 годзе ў рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай праграмы "Эталоны Беларусi" ў вынiку супрацоўнiцтва вучоных Iнстытута малекулярнай i атамнай фiзiкi Акадэмii навук i спецыялiстаў Iнстытута метралогii i з’яўляецца адным з найбольш дасканалых у свеце. Для абслугоўвання эталона распрацавана спецыяльнае праграмнае камп’ютарнае забеспячэнне... Такiм чынам, злiчэнне з гэтым эталонам звычайных, рабочых сродкаў вымярэнняў даўжынi гарантуе iх найвышэйшую дакладнасць. А пры гэтым i дакладнасць непасрэдна самiх вымярэнняў. У тым лiку, вядома ж, i ў спорце. — Спорт любiць, можа, самую большую дакладнасць, — расказвае Аляксандр Макарэвiч. — I мы садзейнiчаем гэтай дакладнасцi, не толькi робячы паверку сродкаў вымярэнняў, але i непасрэдна выконваючы асобныя вымярэннi. Напрыклад, возьмем наш водна-спартыўны цэнтр. Калi некалькi гадоў таму здавалi яго, нашу лабараторыю папрасiлi выканаць патрэбныя вымярэннi ў плавальным басейне. Адпаведна, мы ўзялi лазерны дальнамер, дакладна зверылi яго з нашым эталонным метрам i з дапамогай гэтага дальнамера выканалi ўсе неабходныя вымярэннi ў басейне, зафiксавалi iх вынiкi ў спецыяльным дакуменце. Справа ў тым, што калi право- дзяцца мiжнародныя спаборнiцтвы, iх арганiзатары павiнны мець на руках усе даныя падобнага роду... Варта ўдакладнiць: усёй гэтай справай давялося займацца непасрэдна самому Аляксандру Макарэвiчу. А яшчэ ён расказаў пра важнасць забеспячэння падобных дакладных вымярэнняў у iншых вiдаў спорту; пры гэтым падкрэслiў: у аддзеле заўсёды гатовы адказаць, наколькi адпавядаюць прад’яўляемым патрабаванням адпаведныя сродкi вымярэнняў даўжынi. Паводле яго слоў, апошнiм часам у лабараторыю сталi часцей паступаць лазерныя дальнамеры. Яны — зручныя ў рабоце, iх добра ацанiлi карыстальнiкi, разам з тым лазерныя дальнамеры павiнны абавязкова праходзiць штогадовую метралагiчную паверку. *** Вельмi цiкавую экспазiцыю захоўваюць у iнстытуце ў яго аддзеле вымярэнняў механiчных велiчыняў, i ў прыватнасцi — масы. Гэта набор розных гiр i гiрак з падпiлаванымi краямi, высвiдраванымi ў iх патаемнымi адтулiнамi i г. д. Гэтыя гiры i гiркi, як, напэўна, зразумела ўжо, "ад работнiкаў гандлю". — Вядома, з аформленымi падобным жа чынам спартыўнымi гiрамi ўстанаўлiваць рэкорды было б намнога лягчэй, — каментуе вядучы iнжынер, захавальнiца нацыянальнага эталона адзiнкi масы Святлана Бабарыка. Зразумела ўжо, у гэтым аддзеле займаюцца паверкай i атэстацыяй сродкаў вымярэнняў масы фiзiчных аб’ектаў. Тут знаходзяцца спецыяльныя эталоны масы, якiя Святлана Бабарыка характарызуе наступным чынам: "Дакладней iх не бывае. Хiба, можа, у Санкт-Пецярбургу або ў Парыжы". Пра iх дакладнасць можна сказаць i так: каб нам нешта з iх дапамогай узважылi, то маглi б зрабiць гэта з дакладнасцю да 0,00001 грама. Але зразумела: з iх дапамогай узважваюць не нейкiя канкрэтныя прадметы, а непасрэдна самi сродкi вымярэнняў гэтых прадметаў. Пры гэтым эталоны масы раз у два гады самi правяраюцца на дакладнасць — у Санкт-Пецярбургу, бо яны здольныя мяняць гэту масу. Прычым апошнiм часам, паводле расказа Святланы Бабарыкi, назiраецца тэндэнцыя да пацяжэння эталонаў, нават мiжнароднага, якi захоўваецца ў Парыжы, што, увогуле, дадае харчу вучоным галовам. Аднак якiя адносiны мае дзейнасць аддзела да адпаведных вымярэнняў у спорце? Як адзначаюць тут, гэтыя адносiны, хутчэй, апасрэдаваныя: у аддзеле праходзяць паверку i атэстацыю сродкi вымярэнняў масы, на якiх, у сваю чаргу, узважваюцца перад адказнымi спаборнiцтвамi тыя ж "блiны" для штангi, лёгкаатлетычныя снарады для кiдання i г.д. Аднак разам з тым у лабараторыю аддзела прывозяць i цяжкiя спартыўныя гiры, каб праверыць iх дакладную вагу (у гэтым выпадку, хочаш не хочаш, але i самiм работнiкам лабараторыi даводзiцца "займацца спортам"). Тут таксама даводзiлася займацца атэстацыяй спартыўнага абутку, у якi для гэтага спецыяльна ўстройвалiся датчыкi вызначэння сiлы штуршку спартсмена. Вядучы iнжынер Яўген Галат расказаў: аддзелу, ды i ўсяму iнстытуту нямала давялося папрацаваць на спорт падчас правядзення маскоўскай Алiмпiяды. *** Аддзел выпрабаванняў харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi, ужо зразумела, стаiць на варце бяспекi i здароўя спажыўца. У прыватнасцi, сочыць за тым, каб у гэтай прадукцыi не ўтрымлiвалася пестыцыдаў, мiкатаксiнаў, соляў цяжкiх металаў i г.д. Узоры для выпрабаванняў паступаюць у лабараторыю аддзела або ад органаў дзяржаўнага нагляду, або ад суб’ектаў, якiм трэба атрымаць на сваю прадукцыю адпаведны сертыфiкат. Аддзелам у свой час было шмат зроблена па спыненнi ўвозу на наш рынак прадукцыi, якая ўтрымлiвала сiнтэтычныя фарбавальнiкi. Увогуле, паводле сведчання намеснiка начальнiка аддзела Таццяны Фiланчук, у iм пастаянна нямала робiцца для таго, каб недабраякасная прадукцыя не трапляла да спажыўца. Гэтаму ў значнай ступенi садзейнiчае тое, што аддзел добра аснашчаны патрэбным абсталяваннем. Пры гэтым яго супрацоўнiкi на сваiм цяперашнiм абсталяваннi (пры некаторым дааснашчэннi) маглi б "распрацоўваць" i спартыўную тэму, або праводзiць даследаваннi на допiнг. У прыватнасцi, гэта можна было б рабiць на храматографе. Але, як вельмi правiльна падкрэслiвае Таццяна Фiланчук, лепш бы гэта не праводзiў нiхто i нiдзе: спорт павiнен быць абсалютна "чыстым". Адпаведна, "чыстымi" павiнны быць намаганнi спартсменаў, якiя iмкнуцца да перамогi. Да сказанага далучаецца i кiраўнiк iнстытута метралогii Мiкалай Жагора, якi пры гэтым жадае выдатных поспехаў беларускiм алiмпiйцам на маючых адбыцца Гульнях у Пекiне. А ўсiх спецыялiстаў у гэтай галiне ён, вядома, вiншуе з Сусветным днём метралогii. Іван Бараноўскі. фота Марыі ЖЫЛІНСКАЙ. УНП100055197
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
первом полугодии 2010 года основной объем чистого спроса на внутреннем валютном рынке Беларуси сформировался за счет чистой покупки иностранной валюты субъектами... |
|