27.08.2010 12:04
—
Новости Экономики
|
Беларускае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Гроднаэнерга» і польскае АТ «Кульчык Холдынг» падпісалі пакет пагадненняў аб інвестыцыйным супрацоўніцтве.
Паводле звестак Пагадненні прадугледжваюць будаўніцтва ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці вугальнай электрастанцыі магутнасцю 920 МВт, а таксама трансгранічнай лініі электраперадачы напружаннем 400 кВ з устаўкай пастаяннага току, якая злучыць беларускую электрападстанцыю «Рось» з польскай энергасістэмай. Падпісанне пакета дакументаў паміж «Гроднаэнерга» і «Кульчык Холдынг» у пасольстве расцэньваюць як «важны этап на шляху далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы». Наступным крокам супрацоўніцтва беларускай і польскай кампаній стане стварэнне ў Беларусі сумесных прадпрыемстваў па непасрэднай рэалізацыі названых праектаў, паведамляе |
|