Курсы валют на 2 верасня
02.09.2010 10:50
—
Новости Экономики
|
На 2 верасня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: Долар ЗША — 3.015 беларускіх рублёўЕўра — 3.830,26 Расійскі рубель — 97,89 Украінская грыўна — 382,18 Кошык валют — 1.041,72 У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 1 рубель, расійскага рубля — на 0,24 рубля, еўра — на 16,34 рубля, украінскай грыўны — на 0,01 рубля. У дачыненні да валютнага кошыка беларускі рубель знізіўся на 0,24% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.041,72 рубля супраць 1.039,27 днём раней. З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 0,53%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 5,31%, да расійскага рубля — на 3,41%, да еўра — умацаваўся на 6,72%. У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 2 верасня долар купляюць па 3.010–3.028 і прадаюць па 3.030–3.040 рублёў. На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 3.020–3.030 і прадаюць па 3.035–3.045 рублёў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 2 верасня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: Долар ЗША — 3.015 беларускіх рублёўЕўра — 3.830,26Расійскі... |
|