МВФ: рост заробкаў у
28.09.2010 14:55
—
Новости Экономики
|
Пастанова Саўміна аб павышэньні тарыфнай стаўкі першага разраду і ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб устанаўленьні мінімальнага заробку 400 тысяч рублёў не пакінулі абыякавымі прадстаўнікоў МВФ. 27 верасьня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога прадугледжана устанавіць на «Мы не бачым эканамічных падстаў для гэткага значнага росту заробку. Рост заробкаў павінен адпавядаць росту прадукцыйнасьці працы… Мне не зразумела, чым тлумачыцца такое істотнае павышэньне», — заявіла ў інтэрвію Reuters прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна. Цяперашняе павышэньне зьяўляецца самым значным за апошнія гады і, як раней ацэньвалі улады, запатрабуе дадаткова каля 7 трыльёнаў беларускіх рублёў і павелічэньня дэфіцыту бюджэту да 3,0% ВУП. «Падвышэньне заробкаў прывядзе да росту унутранага попыту і росту попыту на імпартныя тавары і паслугі… Гэта азначае пашырэньне дэфіцыту бюджэту і зьмяненьне структуры выдаткаў бюджэту… Ураду трэба будзе генэрыраваць даходы, каб фінансаваць дадатковыя выдаткі, а гэта запаволіць зьніжэньне падатковай нагрузкі», — сказала Калядзіна. «У рамках праграмы прадугледжваўся пэўны рост заробкаў і пэнсій. Аднак, такое значнае падвышэньне, безумоўна, не адпавядае нашым дамоўленасьцям», — падкрэсьліла яна. У лістападзе ў Беларусь прыедзе чарговая місія МВФ. Беларускія ўлады са студзеня 2009 года па красавік 2010 года рэалізуюць праграму МВФ Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастанова Саўміна аб павышэньні тарыфнай стаўкі першага разраду і ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб устанаўленьні мінімальнага заробку 400 тысяч рублёў... |
|