У 2011 г. плануецца ўвесці свабоднае цэнаўтварэнне на большасць тавараў і паслуг. 21.by

У 2011 г. плануецца ўвесці свабоднае цэнаўтварэнне на большасць тавараў і паслуг

28.10.2010 00:07 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці, тэкстам якога валодае БелаПАН.

Прадугледжваецца «выключыць любое ўмяшанне органаў дзяржаўнага кіравання ў працэс цэнаўтварэння суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці (за выключэннем мэтаў супрацьдзеяння манапалістычнай дзейнасці, нядобрасумленнай канкурэнцыі і тавараў (работ, паслуг), пералік якіх устанаўліваецца прэзідэнтам Беларусі)».

У 2011 годзе плануецца адмовіцца ад абавязковага складання эканамічнага абгрунтавання ўзроўню цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі), за выключэннем тавараў (работ, паслуг), у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн (тарыфаў).

Прадугледжваецца адмяніць абмежаванне надбавак у аптовым і рознічным гандлі пры прымяненні свабодных цэн.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта гаворыцца ў праекце дырэктывы па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці, тэкстам якога валодае БелаПАН. Прадугледжваецца «выключыць любое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика