Лукашэнка падпісаў дырэктыву №4 аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы
01.01.2011 00:00
—
Новости Экономики
|
Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў дырэктыву № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь». «Па сутнасці, гэта праграмны дакумент, накіраваны на наступную лібералізацыю эканомікі і разняволенне дзелавой ініцыятывы, стварэнне спрыяльных умоў для дынамічнага і ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні Дырэктыва ўтрымлівае дзевяць раздзелаў, «кожны з якіх сфакусаваны на ўстараненні існуючых бар’ераў, з якімі сутыкаюцца суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці».Найменні гэтых раздзелаў «сфармуляваныя ў выглядзе канцэптуальных сістэмных патрабаванняў да ўсіх дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян краіны»: 1. Забяспечыць далейшае развіццё добрасумленнай канкурэнцыі суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці незалежна ад формы ўласнасці. 2. Ствараць умовы для бесперашкоднага ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. 3. Ліквідаваць залішнія адміністрацыйныя бар’еры пры ўзаемадзеянні паміж дзяржаўнымі органамі і юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі. 4. Завяршыць гарманізацыю падатковай сістэмы Беларусі з дзейнымі ў еўрапейскіх краінах. Надаць падатковаму заканадаўству характар, які стымулюе добрасумленнае выкананне падатковых абавязацельстваў і дзелавую ініцыятыву. 5. Надаць кантрольнай (нагляднай) дзейнасці папераджальны характар, перайсці да пераважнага выкарыстання прафілактычных мер, накіраваных на прадухіленне правапарушэнняў пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці. 6. Удасканаліць інфраструктуру і сістэму фінансавання малога прадпрымальніцтва з мэтай актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і забеспячэння эфектыўнай падтрымкі прадпрымальніцтва (прававой, арганізацыйнай і фінансавай). 7. Выключыць залішняе рэгуляванне рынку працы. 8. Сфарміраваць прававую базу, якая стымулюе развіццё ў Рэспубліцы Беларусь механізмаў 9. Забяспечыць адназначнае прававое рэгуляванне і стабільнасць заканадаўства, якое рэгулюе прадпрымальніцкую дзейнасць. Аб тым, што дырэктыва, якую доўга чакалі суб’екты гаспадарання, будзе падпісаная, Лукашэнка заявіў 30 снежня. «Дырэктыва не праблема, яна будзе, калі мы абяцалі. І мы знімем гэтай дырэктывай наогул усе праблемы і прэтэнзіі да органаў улады. Але трэба самому разумець, што бізнес залежыць толькі ад цябе», — сказаў беларускі кіраўнік. Паводле слоў Лукашэнкі, бізнесмены павінны не чакаць дырэктывы, а пачынаць працаваць. «Калі б у нас наогул не было бізнесу, то гэтае пытанне было б дарэчным. Дырэктыва павінна даць дадатковы штуршок да развіцця прадпрымальніцтва і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў краіне. А там, дзе вузкія месцы, яна павінна „расшыць“ іх», — заявіў Лукашэнка. «Дырэктыва па лібералізацыі павінна даць пэўны дадатковы штуршок. Так што калі хтосьці за мяжой ці ў нас чакае гэтай дырэктывы як манну нябесную, — гэта вялікая памылка. Трэба ўжо цяпер пачынаць працаваць, у нас для гэтага ўсё ёсць», — адзначыў беларускі кіраўнік. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў дырэктыву № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы... |
|