Гарэлка падаражэла. 21.by

Гарэлка падаражэла

14.01.2011 00:00 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі 12 студзеня на 5% павышаны рознічныя цэны на гарэлку. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 1 ад 3 студзеня 2011 года.

Як паведаміла прэс-служба Мінэканомікі, таксама на 5% павышаны мінімальныя адпускныя цэны на алкагольную прадукцыю мацункам звыш 28% і адпускныя цэны на спірт этылавы з харчовай сыравіны. Рознічная цана на гарэлку са спірту «Люкс» мацункам 40% складае 8.650 рублёў за 0,5 літра без кошту посуду.

Як патлумачылі ў міністэрстве, рост рознічных цэн звязаны з ростам ставак акцызнага падатку на алкагольную прадукцыю. Пастанова прынята з улікам прапаноў канцэрна «Белдзяржхарчапрам».

Папярэдняе павышэнне рознічнай цаны на гарэлку (на 5%) адбылося 27 жніўня 2010 года.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі 12 студзеня на 5% павышаны рознічныя цэны на гарэлку. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 1 ад 3 студзеня 2011...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика