Камароўскі клімат. У першым у краіне вясковым бізнес-інкубатары, які з’явіцца на Мядзельшчыне, будуць вырабляць прысмакі, рамантаваць аўтамабілі і, магчыма, распрацоўваць камп’ютарныя праграмы. 21.by

Камароўскі клімат. У першым у краіне вясковым бізнес-інкубатары, які з’явіцца на Мядзельшчыне, будуць вырабляць прысмакі, рамантаваць аўтамабілі і, магчыма, распрацоўваць камп’ютарныя праграмы

21.06.2011 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новыя прадпрыемствы, якія змогуць размясціцца ў адрамантаваных будынках, што раней выкарыстоўваліся мясцовым калгасам, атрымаюць плошчы ў арэнду па льготнай цане і падтрымку з боку спецыялістаў у сферы падаткаабкладання, бухгалтарскага ўліку, прыцягнення інвестыцый і іншых. “Камарова знаходзіцца ў Нарачанскім краі, — тлумачыць кансультант мясцовага цэнтра развіцця сельскага прадпрымальніцтва Эдуард Вайцяховіч. — Таму асноўны акцэнт плануецца зрабіць на бізнес, які будзе прапаноўваць паслугі для турыстаў”. Бізнес-інкубатар стане і добрай пляцоўкай для практычнага навучання асновам прадпрымальніцтва. Такі вопыт змогуць набыць навучэнцы мясцовага аграрнага ліцэя, а таксама школьнікі з наваколля.“Цяпер у Беларусі дзейнічаюць толькі 12 бізнес-інкубатараў, пераважна яны размяшчаюцца ў вялікіх гарадах, — паведаміла начальнік упраўлення дэпартамента па прадпрымальніцтву Мінэканомікі Тамара Ахраменка. — Неабходна, каб такія структуры стымулявалі развіццё малога бізнесу і ў малых гарадах, у сельскай мясцовасці”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя прадпрыемствы, якія змогуць размясціцца ў адрамантаваных будынках, што раней выкарыстоўваліся мясцовым калгасам, атрымаюць плошчы ў арэнду па льготнай цане...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика