Пракаповіч па-ранейшаму атрымлівае заробак старшыні Нацбанка. 21.by

Пракаповіч па-ранейшаму атрымлівае заробак старшыні Нацбанка

21.06.2011 19:47 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракаповіч па-ранейшаму атрымлівае заробак старшыні Нацбанка


Пятра Пракаповіча ў адстаўку ці на пенсію не адправілі, і ён можа вярнуцца на працоўнае месца.

Старшынём Нацыянальнага банка па-ранейшаму афіцыйна лічыцца Пётр Прапаковіч. У адстаўку ці на пенсію яго не адправілі, і ён па-ранейшаму атрымлівае ў Нацбанку заробак. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Анатоль Драздоў.

Анатоль Драздоў: “Ва ўказе прэзідэнта ўсё дакладна і зразумела сказана. Што на перыяд рэабілітацыі, так бы мовіць, пасля цяжкай і складанай аперацыі на сэрцы яго абавязкі будзе выконваць першы намеснік Юрый Міхайлавіч Алымаў. Які і да гэтага іх выконваў у перыяд адсутнасці Пятра Пятровіча, калі той знаходзіўся на бальнічным. Так што, нічога дзіўнага — стандартная тэхнічная сітуацыя. Ён проста хварэе. І ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам атрымлівае кампенсацыю на перыяд часовай непрацаздольнасці”.

Дзе праходзіць рэабілітацыю Пракаповіч, у шпіталі ці на лецішчы, Анатоль Драздоў не адказаў, спаслаўшыся на недасведчанасць. Што ж тычыцца таго, што Пётр Пятровіч дасягнуў “гранічнага ўзросту дзяржслужачага” і, магчыма, яму прыспеў час сапраўды сыходзіць на пенсію, то прадстаўнік Нацбанка ўзгадаў Алана Грыспена, які ўзначальваў Федэральную рэзервную сістэму ЗША і сыйшоў на пенсію ў 82 гады. А кіраваць Нацбанкам Беларусі, кажа Анатоль Драздоў, не прасцей, чым кіраваць падобнай структурай у ЗША.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пятра Пракаповіча ў адстаўку ці на пенсію не адправілі, і ён можа вярнуцца на працоўнае месца. Старшынём Нацыянальнага банка па-ранейшаму афіцыйна лічыцца Пётр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика